Складскія запасы на продаж

Ва ўмовах крызісу канцэрн «Беллегпрам» гатовы зніжаць кошты і чакае супрацоўніцтва з прыватным бізнесам ды інвестараў. Складскія запасы гатовай прадукцыі пры гэтым
пакрысе, але зніжаюцца. Пра гэта распавялі журналістам начальнік упраўлення каардынацыі развіцця скурана-абутковай галіны Ларыса Харытон і начальнік аддзела ўпраўлення якасці, маркетынгу і
таварапрасоўвання канцэрна «Беллегпрам» Людміла Пархамовіч.

Ва ўмовах крызісу канцэрн «Беллегпрам» гатовы зніжаць кошты і чакае супрацоўніцтва з прыватным бізнесам ды інвестараў. Складскія запасы гатовай прадукцыі пры гэтым пакрысе, але зніжаюцца. Пра гэта распавялі журналістам начальнік упраўлення каардынацыі развіцця скурана-абутковай галіны Ларыса Харытон і начальнік аддзела ўпраўлення якасці, маркетынгу і таварапрасоўвання канцэрна «Беллегпрам» Людміла Пархамовіч.

«Такая праблема — наяўнасць звышнарматыўнай колькасці складскіх запасаў — існуе. Але зараз назіраецца тэндэнцыя да іх зніжэння», — падкрэсліла Пархамовіч. Яна патлумачыла, што за ліпень запасы гатовай прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна знізіліся на 4 мільярда рублёў (ці на 2 працэнты). «На першы погляд, лічба падаецца нязначнай, але для нас гэта вельмі важна — ліпень складаны месяц для лёгкай прамысловасці», — адзначыла начальніца аддзелу, нагадаўшы пра сезоннасць.

Ужо вядома, што па стане на 18 жніўня складскія запасы знізіліся яшчэ на 9 мільярдаў рублёў, ці на 1,8 працэнта. Агульная колькасць запасаў пры гэтым складала 490 мільярдаў рублёў.

Найбольшых поспехаў у жніўні дасягнула «Мілавіца», ёй удалося распрадаць прадукцыі на 3 мільярды рублёў, а «Элеме» — на 1,5 мільярда. Пархамовіч не лічыць беларускую лёгкую прамысловасць самай затаваранай. Акрамя таго, па яе меркаванню, наяўнасць усяго мадэльнага шэрагу на складзе дазваляе прадставіць яго ў поўнай меры пакупнікам.

Крызіс прымушае канцэрн быць больш гнуткім. Так, па словах Людмілы Пархамовіч, «Беллегпрам» актыўна супрацоўнічае з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. «Мы працуем з ІП. Гэта вельмі вялікі пласт, які мог бы супрацоўнічаць з нашымі прадпрыемствамі», — адзначыла яна. Прадстаўнік канцэрну расказала пра сустрэчу з ІП, дзе абмяркоўваліся ўмовы ўзаемадзеяння.

У той час, як, па словах журналістаў, ІП не вельмі задаволеныя супрацоўніцтвам з прадпрыемствамі канцэрну, беларускія ўлады рыхтуюць нарматыўна-прававы акт для актывізацыі рэалізацыі тавараў «Беллегпрама» індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Па словах Людмілы Пархамовіч, напрыклад, разглядаецца магчымасць замест перадаплаты ўвядзення страхавання прадпрымальніцкіх рызыкаў пры супрацоўніцтве з малым бізнесам. Акрамя таго, можа быць спрошчаная працэдура водпуску ім тавару і забяспечана суправаджэнне. Пакуль жа практыкуецца індывідуальны падыход. «Думаю, умовы аплаты ІП за прадукцыю будуць вызначаныя ў індывідуальным парадку, і не абавязкова гэта будзе перадаплата», — распавяла Пархамовіч. У прыватнасці, сёння, па яе словах, кожная чацвёртая пара абутку з фабрыкі «Луч» прадаецца прадпрымальнікамі. Актыўна супрацоўнічае з ІП і Брэсцкі панчошны камбінат.

Чакае канцэрн і замежных інвестараў. Пакуль што дасягненні ў гэтым накірунку невялікія: расійскі прадпрымальнік выкупіў запазычанасці Баранавіцкай абутковай фабрыкі і пазбавіўся ад складскіх запасаў радыкальна — распрадаў абутак за 7–10 тысяч беларускіх рублёў. Сярод прадпрыемстваў, якім інвестыцыі патрэбныя больш за ўсіх, начальнік упраўлення каардынацыі развіцця скурана-абутковай галіны Ларыса Харытон назвала Лідскую абутковую фабрыку.

Супрацоўнікі канцэрну былі аптымістычныя наконт перспектыў працы. Па меркаванню Пархамовіч, ёсць надзея, што да канца года ўдасца выйсці на даведзены нарматыў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: