S&P панізіла рэйтынгі беларускіх банкаў
Служба крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor's перагледзела з "пазітыўнага" на "стабільны" прагноз па рэйтынгах беларускіх банкаў ("Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (БРРБ), "Беларусбанк", "Банк БелЗЭБ", "БПС-Сбербанк", "Белаграпрамбанк").
Адначасова пацверджаны доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі контрагента банкаў на ўзроўні "B-/C" і рэйтынгі БРРБ — на ўзроўні "B-/B".
Перагляд прагнозаў па рэйтынгах банкаў адлюстроўвае аналагічнае рэйтынгавае дзеянне ў дачыненні да Беларусі. На думку экспертаў агенцтва, крэдытаздольнасць урада з'яўляецца асноўным фактарам рызыкі для беларускіх фінансавых інстытутаў з прычыны схільнасці іх аперацыйнай дзейнасці, фандавання і актываў высокім рызыках, звязаных з беларускай эканомікай, у якой пераважае дзяржаўная форма ўласнасці.
Спецыялісты мяркуюць, што рост дэфіцыту рахунку бягучых аперацый і ўзмацненне ціску з боку валютнага курса можа паўплываць на фінансавы профіль беларускіх банкаў і павысіць іх уразлівасць у адносінах да складанага аперацыйнага асяроддзя на ўнутраным рынку.
У S&P прыраўноўваюць рэйтынгі БРРБ да рэйтынгаў Беларусі ў сувязі з "практычна безумоўнай" верагоднасцю прадстаўлення пры неабходнасці беларускім урадам своечасовай экстранай падтрымкі, дастатковай для абслугоўвання фінансавых абавязацельстваў банка.
Акрамя таго, "Беларусбанк" і "Белаграпрамбанк", якія належаць дзяржаве, таксама маюць "вельмі высокую" верагоднасць атрымання экстраннай дзяржпадтрымкі ў стрэсавай фінансавай сітуацыі, заяўляюць у агенцтве .
А "БПС-Сбербанк" і "Банк БелЗЭБ" эксперты ацэньваюць як стратэгічна важныя даччыныя кампаніі Сбербанка Расіі і расійскай дзяржкарпарацыі "Знешэканамбанк", аднак, нягледзячы на тое, што банкі ў выпадку неабходнасці могуць мець доступ да ліквіднасці матчыных банкаў, "пазітыўны ўплыў знешняй падтрымкі стрымліваецца высокім узроўнем рызыкаў, звязаных з аперацыйным асяроддзем у Беларусі".
"Далейшыя рэйтынгавыя дзеянні ў дачыненні да гэтых беларускіх банкаў могуць быць абумоўлены змяненнем суверэннага рэйтынгу Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце альбо нашай ацэнкі рызыкі пераводу і канвертацыі валюты для беларускіх несуверэнных пазычальнікаў", — заявілі ў Standard & Poor's.