У якіх гарадах Беларусі зарабляюць больш за ўсё?

Дзе ў Беларусі зарабляюць больш за ўсё? Топ-8 гарадоў і раёнаў Беларусі з самым высокім заробкам — гэта значыць, большым за 2 тысячы рублёў!

_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg

У якіх гарадах і раёнах нашай краіны самыя высокія заробкі? Myfin.by вывучыў статыстыку.  

У ліпені 2023 года намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў Беларусі склала 1933,1 руб.ля — гэта ўсяго на 6 рублёў больш, чым у папярэднім месяцы.

Безумоўна, самая высокая намінальная налічаная сярэдняя зарплата была зафіксавана ў Мінску, але ў Беларусі ёсць яшчэ некалькі гарадоў і раёнаў, дзе сярэдні заробак у ліпені гэтага года быў вышэйшы за 2000 рублёў:

  1. Мінск — 2595,8 рубля.
  2. Жодзіна (Мінская вобласць) — 2435,7 руб.;
  3. Астравецкі раён (Гродзенская вобласць) — 2376,5 руб.;
  4. Мінскі раён (Мінская вобласць) — 2356,6 руб.;
  5. Салігорскі раён (Мінская вобласць) — 2287,3 руб.;
  6. Рэчыцкі раён (Гомельская вобласць) — 2174,7 руб.;
  7. Дзяржынскі раён (Мінская вобласць) — 2069,0 руб.;
  8. Наваполацк – Віцебская вобласць) — 2050,4 руб.

Варта адзначыць, што ў асобных раёнах Беларусі сярэдняя зарплата ў ліпені аказалася блізкая да ўзроўню 2000 рублёў: 

  • у Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) – 1952,3 руб., 
  • у Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) – 1950,3 руб., 
  • у Мазырскім раёне (Гомельская вобласць) – 1911,8 руб., 
  • у Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць) – 1901,1 руб.

У ліпені намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў Брэсце склала 1969,3 руб., у Гродне – 1918,8 руб., у Гомелі – 1845,4 руб., у Віцебску – 1764,6 руб., у Магілёве – 1758,0 руб.

Глядзіце таксама

Нагадаем, самыя вялікія заробкі ў Беларусі ў Мінску. Прычым у зарплатным рэйтынгу лідзіруе сфера «інфармацыя і сувязь». Акрамя таго, у тройку самых высокааплатных відаў дзейнасці ўвайшлі фінансавая і страхавая дзейнасць, а таксама прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць.

Зрэшты, рост заробкаў у Беларусі, як пісаў НЧ — гэта не паказчык прадукцыйнасці працы, а паказчык толькі дэфіцыту кадраў у краіне.  Высокія заробкі людзей абумоўленыя менавіта становішчам на рынку працы ў Беларусі. Як вядома, высокая міграцыя вымывае з краіны самыя кваліфікаваныя кадры. І ва ўмовах, калі такіх кадраў усё менш і менш, прадпрыемствы і фірмы канкуруюць па заробку цяпер не толькі з мясцовымі аналагічнымі фірмамі, але і з замежнымі. 

Глядзіце таксама

Зрэшты — казаць пра “высокія” заробкі ў Беларусі можна вельмі ўмоўна: каб зарабіць мільён долараў, беларусам трэба больш за 165 гадоў. І гэта варта параўнаць з пяцёркай лідараў: хутчэй за ўсё заробяць мільён жыхары Швейцарыі — 14 гадоў і 3 месяцы. На другім месцы Сінгапур з вынікам 16 гадоў і 11 месяцаў. Даўжэй павінны папрацаваць жыхары Люксембурга — 17 гадоў і 4 месяцы. Замыкаюць пяцёрку лідараў ЗША (19 гадоў і 10 мес.) і Ісландыя (20 гадоў і 11 мес.).