Замежнікі губляюць цікавасць да працы ў Беларусі. Траціна тых, што прыехалі — кітайцы


Колькасць тых, хто прыехаў на працу ў Беларусь, працягвае скарачацца: за шэсць месяцаў у нас працаўладкавалася на 2,5 тысячы замежнікаў менш, калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года.

kitaycy.jpg

Пры гэтым больш за 11 тысяч беларусаў у гэтым годзе з'ехалі за мяжу працаваць па дамовах і кантрактах, паведамляе Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС, — і гэта амаль на 1,2 тысячы чалавек больш, чым за той жа перыяд мінулага года.
Зарабляць за мяжой са студзеня па чэрвень гэтага года вырашыліся 5018 беларусаў. Часцей за ўсё яны з'язджалі ў Расію: за шэсць месяцаў такіх было 2991 чалавек. 1119 уладкаваліся на працу ў Польшчы, а 432 — у ЗША. Калі ў Расіі і Польшчы беларусы часцей запатрабаваныя як прадстаўнікі працоўных спецыяльнасцяў (2602 і 1087), то ў ЗША, як правіла, з'язджаюць, каб стаць работнікамі сферы абслугоўвання і гандлю (427). Кіраўнікоў з ліку беларусаў, якія атрымалі працу за мяжой, толькі 14. Усе яны працаўладкаваліся ў Расіі. Шукаць працу за мяжой часцей за ўсё аддаюць перавагу мінчане і жыхары Магілёўскай вобласці.

Са студзеня па чэрвень у Беларусі атрымалі працу 8627 іншаземцаў з 74 краін. Больш за ўсё сярод іх кітайцаў (3086), украінцаў (2339) і расіян (1222). Хапае прыезджых з Узбекістана (250), Арменіі (196), Азербайджана (164) і Літвы (160). З Швейцарыі, Нігерыі, Лівіі і Кубы — па адным чалавеку. Без уліку грамадзян ЕАЭС, лідзіруюць сярод імігрантаў прадстаўнікі працоўных спецыяльнасцяў (3491), а таксама кваліфікаваныя работнікі і спецыялісты (2130). Менш за ўсё — занятых у сельскай гаспадарцы (374).
Паводле finance.tut.by