Эканоміка Беларусі за год «згубіла» больш за 46 тысяч чалавек

Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата «Аб занятасці насельніцтва ў чэрвені 2017 г.».

pracounyja.jpeg

Як гаворыцца ў апублікаваным учора дакуменце, у эканоміцы Беларусі ў чэрвені 2017 г. было занята 4344,8 тыс. Чалавек.
Разам з тым, калі паглядзець на дадзеныя, апублікаваныя год таму, то тады ў эканоміцы краіны было занята 4 391,1 тыс. чалавек. Гэта значыць на 46,3 тысячы чалавек больш.
Разам з тым, паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2017 года склала 34,2 тыс. чалавек. А ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2017 года склаў 0,8% ад колькасці працоўнай сілы.
Год таму карціна была іншая: колькасць зарэгістраваных беспрацоўных складала 47,2 тыс. чалавек, а ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя быў 1,1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.
То бок і занятых людзей у эканоміцы стала менш, і беспрацоўе скарацілася. Паводле дадзеных Белстата. за год насельніцтва Беларусі скарацілася на 4,5 тысячы чалавек. Куды дзелася яшчэ больш за 40 тысяч? Напрошваецца два асноўных варыянты: сышлі на пенсію або з'ехалі за мяжу.
Паводле thinktanks.by