Кроў і гарэлка. Як Беларусь гандлюе з ЛНР і ДНР
Афіцыйна гандлю паміж Беларуссю і групоўкамі ЛНР і ДНР няма. Але беларускія тавары масава адпраўляюцца ў Данецк і Луганск.
![Фота radiosvoboda.org Фота radiosvoboda.org](/img/v1/images/b8c56740_33c7_4382_87a2_74c6ee34da82_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота radiosvoboda.org
Мінск не прызнае
незалежнасці падкантрольных баевікам тэрыторый, а значыць, у эканамічных
адносінах з суб'ектамі гаспадарання груповак ЛНР і ДНР беларускія прадпрыемствы
знаходзіцца не павінны.
Аднак на самай справе тавары з Беларусі масава адпраўляюцца ў Данецк і Луганск, а на беларускіх заводах вырабляюць алкаголь пад гандлёвымі маркамі фірмаў, якія фінансуюць баявікоў. Асноўнымі атрымальнікамі выгады ад гэтага бізнэсу з'яўляюцца кампаніі, цесна звязаныя з "кіраўніцтвам" груповак ЛНР і ДНР. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Украінскай службы "Радыё Свабода".
Акрамя алкаголю, Беларусь пастаўляе сепаратыстам шырокі асартымент прадуктаў харчавання. Беларускай «малочкай», кандытарскімі вырабамі, кансервамі заваленыя прылаўкі крам у ДНР і ЛНР. Гаворка ідзе аб прадукцыі некалькіх дзясяткаў прадпрыемстваў. Таксама ў Данецку і Луганску оптам і ў розніцу прадаецца беларуская касметыка, трыкатаж і бытавая тэхніка. У большасці выпадкаў беларускія вытворцы не афішуюць свой бізнэс з прадпрыемствамі на акупаванай часткі Данбаса.
Прэміяльная гарэлка для сепаратыстаў
У гарадскім
пасёлку Шуміліна (Віцебская вобласць Беларусі) размешчаны невялікі прыватны
завод "Славпродукт", яго
заснавальнік — расійскае ТАА "Нортимер".
З 2016 года на ім пачалі вырабляць і разліваць гарэлку прэміум-класа пад гандлёвай
маркай “Belsweet” па замове данецкай кампаніі ТАА "Белсвит", якая, паводле бізнес-парталу "DNR-Live",
з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком
беларускага алкаголю ў ДНР. А ў якасці імпарцёра на этыкетках пазначана ПП
"Содействие", зарэгістраванае ў падкантрольным баявікам Торэзе.
«У 2016 годзе ў нас вырас экспарт на ДНР. Спачатку яны закуплялі нашу гарэлку «Сяброўка», а потым вырашылі, чаму б ні раскруціць уласны брэнд. У прынцыпе, гэта адбылося з нашай падачы. Гарэлка прадаецца на "ўра", часам нават не паспяваем вырабляць у патрэбных аб'ёмах», — распавяла галоўны тэхнолаг «Славпродукта» Валянціна Салдатава, якую цытуе “Радыё Свабода”.
![Фота radiosvoboda.org Фота radiosvoboda.org](/img/v1/images/23b6fbb7_ada6_49d5_9041_3baa607f8543_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота radiosvoboda.org
У СБУ распавялі: "Следчымі УСБУ ў Данецкай вобласці
ажыццяўляецца дасудовае расследаванне ў крымінальнай вытворчасці ад 1 красавіка
2015 года, у рамках якога правяраюцца факты фінансавання названым
прадпрыемствам (ПП"Содействие") дзейнасці
тэрарыстычнай арганізацыі" ДНР".
![decd3505_67ad_4b0c_90f7_e58f9ec9ccd4_w650_r0_s.jpg decd3505_67ad_4b0c_90f7_e58f9ec9ccd4_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/decd3505_67ad_4b0c_90f7_e58f9ec9ccd4_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Крыніца" вырабляе для ЛДНР адмысловы гатунак піва
Найбуйнейшае прадпрыемства піваварнай галіны Беларусі ААТ "Крыніца" вырабляе для тэрарыстаў уласную марку піва, гаворыцца ў расследаванні журналістаў “Свабоды”.
Піва "Юзбир" — гэта гандлёвая марка, якая належыць ТАА "Мастер-торг" (Данецк). Як і гарэлка “Belsweet”, гэта піва не трапляе на беларускі рынак, а ідзе наўпрост у акупаваны Данецк. Данецкая кампанія "Мастер-торг" з'яўляецца найбуйнейшым дыстрыб'ютарам прадуктаў харчавання ў ДНР і ЛНР, а таксама пастаўляе прадукцыю сваіх гандлёвых марак у акупаваны Расіяй украінскі Крым.
З Беларуссю фірма працуе з пачатку 2015 г. — пра гэта паведамляецца на іх сайце.
![bf308d77_9b86_45b8_afbf_bf99758e0619_w650_r0_s.png bf308d77_9b86_45b8_afbf_bf99758e0619_w650_r0_s.png](/img/v1/images/bf308d77_9b86_45b8_afbf_bf99758e0619_w650_r0_s.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле дадзеных групы «Информационное сопротивление», «Мастер-торг» займае прыблізна 40% рынку на падкантрольнай ДНР тэрыторыі, валодае бестэрміновай "ліцэнзіяй" на гандаль алкаголем, выступае пастаянным спонсарам розных спартыўных турніраў.
Паводле інфармацыі ад саміх баевікоў, фірма "Мастер-торг" можа быць звязаная з Аляксандрам Януковічам — сынам экс-прэзідэнта Віктара Януковіча, які збег у Расію.
Далей прадукты з Беларусі трапляюць на прылаўкі партнёраў "Мастер-торга": сярод іх найбуйнейшая ў ДНР сетка "Першы рэспубліканскі супермаркет" (былая сетка АТБ, "адціснутая" баевікамі), "Сігма-ленд" (былы "Ашан"), "Амстор" і іншыя.
У сваю чаргу, "ПМР" і "Амстор", па дадзеных СМІ, кантралюе Захарчанка, а ўзначальвае "Першы рэспубліканскі" яго жонка.
У Луганску ключавымі партнёрамі "Мастер-торга" з'яўляюцца "Універсам 1" і сетка сацыяльных супермаркетаў "Народны" — "адціснутыя" баевікамі супермаркеты "Лелека" і АТБ адпаведна. Яны кантралююцца набліжанымі Ігара Платніцкага, кіраўніка групоўкі ЛНР.
На "Крыніцы" прызнаюць, што вырабляюць піва "Юзбир", але наяўнасць прамых кантрактаў з "Мастер-торгом" адмаўляюць.
З Беларусі праз Ганконг
Канадская фірма-пракладка для гандлю груповак ЛНР і ДНР з Беларуссю — далёка не самы экзатычны варыянт. "Мазырскі спіртагарэлачны завод" на этыкетках сваёй прадукцыі, якая пастаўляецца ў Данецк, указвае ў якасці імпарцёра кампанію Huge Sky Limited з рэгістрацыяй у Ганконгу. А ў якасці заказчыка — макееўскае ТАА "Інтэр-Торг", якое, як мяркуецца, афіляванае з "Мастер-торг".
Сувязь Huge Sky LTD з "Мастер-торг" прасочваецца ў афіцыйнай статыстыцы, што была апублікаваная расійскай службай аналітычнага кантролю за экспартам на сайце tamozhna.ru.
![55f73c24_9349_41c3_b6e2_3b317e8371ab_w650_r0_s.png 55f73c24_9349_41c3_b6e2_3b317e8371ab_w650_r0_s.png](/img/v1/images/55f73c24_9349_41c3_b6e2_3b317e8371ab_w650_r0_s.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Заснавальнікі Huge Sky LTD не вядомыя, але ў адкрытым доступе ёсць інфармацыя аб кантактнай асобе — гэта Дзмітрый Кананенка з Данецка. Журналісты звязаліся з Кананенкам, і ён не адмаўляў, што працуе з ганконгскай фірмай. На пытанне, хто ўладальнікі Huge Sky LTD, Дзмітрый Кананенка адказаў: "Я не магу вам цяпер нічога расказаць" і павесіў слухаўку.
Адказ на пытанне, навошта баевікам гандляваць з Беларуссю праз Ганконг і Канаду, крыецца ў напаўафшорным заканадаўстве гэтых тэрыторый: падаткамі тут абкладаюцца толькі тыя даходы, якія былі атрыманы ў Ганконгу і Канадзе адпаведна. Усе фінансавыя аперацыі за межамі Ганконга і Канады падаткаабкладанню не падлягаюць. Пры гэтым рэпутацыі афшорнай зоны ў Ганконга і Канады няма. Фірмы-пракладкі патрэбныя для таго, каб здзяйсняць разлікі паміж Беларуссю і баявікамі, бо афіцыйна правесці іх праз беларускія банкаўскія сістэмы немагчыма.
Грошы не пахнуць
«Мы прадаем нашу прадукцыю ўсім, хто бярэ. Зразумейце, сёння любая ніша будзе запоўненая адразу. Калі Украіна забараніла гандляваць з гэтымі абласцямі, на іх месца адразу прыйшла Расія і Беларусь. Мы ўжо каля двух гадоў працуем з ДНР”, — распавёў кіраўнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці «Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода" Пётр Калеснік.
«Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» уваходзіць у дзяржаўны холдынг «Мінск Крышталь Груп» і лідзіруе па вытворчасці гарэлкі ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Праблем з кантралюючымі органамі на заводзе не баяцца.
«А якія ў нас могуць быць праблемы? Нашы органы нікому не перашкаджаюць. Калі прыходзіць перадаплата, мы адгружаем прадукцыю. Мы кантракт заключылі, у якім ёсць перадаплата. Расплачваюцца з намі ў доларах, часткова — у расійскіх рублях. Па экспартнай дэкларацыі адгрузка ідзе ва Украіну», — распавявёў Калеснік.
Холдынг «Мінск Крышталь груп» быў створаны па ўказе Аляксандра Лукашэнка 17 ліпеня 2015 года. Сёння холдынг фактычна з'яўляецца манапалістам на рынку алкагольнай прадукцыі ў Беларусі. У тлумачэнні да ўказа адзначалася: усе 8 прадпрыемстваў холдынгу аб'ядноўваюцца з мэтай «выпрацоўкі адзінай стратэгіі" прасоўвання прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках. Маніторынг асартыменту гандлёвых сетак у ДНР і ЛНР паказвае, што там прадстаўлена прадукцыя як мінімум 5 з 8 прадпрыемстваў холдынгу «Мінск Крышталь груп».
Навошта беларускім прадпрыемствам такі бізнэс з часткай Данбаса, якую кантралююць баевікі? «А чым адрозніваюцца Луганск, Данецк ад іншых тэрыторый? Ад «мацерыковай» часткі Украіны? У палітыку мы не лезем. У нас літаральна нядаўна была сустрэча тут з прэзідэнтам Малдовы. Ён вельмі добрыя словы сказаў, што палітыка палітыкай, а бізнэс ёсць бізнэс. Грошы не пахнуць», — заявіў прадстаўнік аднаго з прадпрыемстваў, які не захацеў, каб яго імя згадвалася.
Ён адзначыў, што ў красавіку гэтага года афіцыйны Кіеў накіраваў ноту пратэсту ў сувязі з гандлем паміж беларускімі прадпрыемствамі і ЛНР і ДНР, групоўкамі, якіх Украіна лічыць тэрарыстычнымі.
«На сённяшні дзень адгрузкі туды працягваюцца», — сказаў беларускі прадпрымальнік.
Паводле www.radiosvoboda.org
Пераклад НЧ