«Запускаемся на некалькі дзён, запаўняем склад, ізноў стаім». Як справы на «Нафтане»?

Белстат не публікуе інфармацыю, як працуе нафтаперапрацоўчая галіна. Тым не менш, яшчэ ў мінулым годзе ўлады прызнавалі страты айчынных НПЗ з-за ўведзеных тады санкцый. Вясной гэтага года санкцыйны ціск на галіну толькі ўзмацніўся.

naftan_baza.jpg


Ва ўрадзе ў пачатку красавіка распавядалі, што НПЗ працуюць на ўнутраны рынак. Як санкцыі адбіліся на працы некалькіх прадпрыемстваў галіны, найбуйнейшы беларускі «экстрэмісцкі» партал спытаў у супрацоўнікаў НПЗ і звязанага з нафтаперапрацоўкай завода.

Сапраўдныя імёны суразмоўцаў, зразумела, не прыводзяцца па іх просьбе. Яны пацвердзілі рэдакцыі, што сапраўды працуюць на названых прадпрыемствах.


«Нафтан»

Пасля некаторых праблем са збытам у красавіку, у траўні Наваполацкі НПЗ стаў крыху больш актыўна прадаваць сваю прадукцыю, кажуць работнікі прадпрыемства.

— Загрузка ў нас прыкладна на тым жа ўзроўні, што была ў апошнія месяцы. Паводле інфармацыі, якая даходзіць да нас, збыт пайшоў, таму што заключылі нейкі вялікі кантракт у пачатку траўня — - распавёў нам работнік «Нафтана» Сямён.

Паводле яго слоў, зарплата «пакуль што нармальная — не ўпала», хоць, прызнаецца ён, работнікі асцерагаліся, што яна будзе менш. Прэмію таксама выплачваюць.

— Падобна на тое, што прадукцыя прадаецца. Працуем не на склад. Але ідзе скарачэнне работнікаў. У плане, калі раней на прахадной затрымлівалі ў стане ап'янення, то маглі пакінуць, пазбавіўшы прэмій і розных выплат. А цяпер — адразу без размоў за плот, — кажа Сямён.

Іншы работнік гэтага прадпрыемства, Ігар, распавядае, што загрузка цяпер мінімальная. Збыт калі і ёсць, то вельмі маленькі, а выніку рэзервуары з сыравінай запоўненыя. Зарплата, па яго словах, асабліва не змяніліся. Але ўпала прэмія і «прыпынілі выплату матэрыяльнай дапамогі да адпачынку, а таксама прафсаюзныя выплаты на патрэбы, хоць унёскі прафсаюзныя як і раней утрымліваюць».


«ЭдзіТэк»

Кампанія «ЭдзіТэк» займаецца вытворчасцю прысадак, дабавак для змазачных алеяў і паліва. Цяперашнюю назву яна атрымала ў мінулым годзе, калі з-за санкцый перайменавалі яе з «ЛЛК-Нафтан».

— У красавіку пачаліся першыя прыпынкі на некаторы час. Цяпер мой цэх цалкам стаіць. На складзе скончылася месца. Продажы паволі ідуць. Як месца з'яўляецца, запускаемся на некалькі дзён, запаўняем склад — ізноў стаім — кажа Мікіта.

Па яго словах, з-за таго, што продаж у Еўропу спынілася, звузілася разнастайнасць выпускаемай прадукцыі, то на прадпрыемстве працуюць з тым, што потым ідзе на расійскі рынак.

— Калі б продаж прадукцыі быў на ранейшым узроўні, то мы сутыкнуліся б з праблемай недахопу сыравіны, таму што важны кампанент раней паступаў у асноўным з Еўропы. Цяпер пераходзім на расійскую і кітайскую сыравіну. Але праблема ў тым, што яе з Расіі не хапае, а замоўленая з Кітая эксперыментальная сыравіна будзе ісці да нас да канца чэрвеня, — кажа Мікіта. — У сувязі з гэтым 20 траўня адбыўся поўны прыпынак у нашым цэху. Ён можа працягнуцца да канца чэрвеня — да прыходу сыравіны з Кітая.

Складанасці са збытам і кампанентамі не адбіліся на заробках, прызнаецца суразмоўца.

— Нядаўна ў калектыўны дагавор унеслі змены, якія трохі абмяжоўваюць памеры выплат, якія павялічваюць тэрміны выплат, у агульным палягчаюць арганізацыі яго выкананне. Думаю, зніжэнне зарплаты можа адбыцца, калі з-за доўгага прыпынку працоўны персанал выведуць працаваць у дзённыя змены з графікам 5/2, бо ў такім выпадку знізіцца колькасць працоўных гадзін і не будзе выплат за начныя змены, — разважае Мікіта.