А ўсё таму, што ў рымскага сената не было ГУБАЗІКа, які добра ўмее ваяваць супраць жанчын у белым!

Калі дазволіць жанчынам насіць дарагія сукенкі, то на што яны паквапяцца наступным разам? «Што гэта за норавы, бегаць па горадзе і тоўпіцца на вуліцах»! Абураўся паводзінам адзін рымскі сенатар-мараліст!

zanoczy_marsz_logo_1_logo.jpg

Сёння, калі ў паштальёнаў выхадны, вырашыў распавесці гісторыю пра суровага мужыка і рымскіх жанчын, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

Падчас Ганібалавай вайны, пасля таго, як рымская армія была знішчаная пры Канах, рымскі сенат прыняў законы супраць раскошы.

Сенат лічыў, што непрыстойна бліскаць упрыгожваннямі ў чорныя для Рэспублікі часы. Адзін з законаў тычыўся жанчын і называўся законам «Аб сціпласці». Там падрабязна рэгулявалася, якія сукенкі жанчынам можна насіць і якія ўпрыгажэнні адзяваць.

Вайну з Ганібалам Рым, як вядома, выйграў — і нават на гэтай вайне прыстойна разбагацеў.

Законы супраць раскошы, прынятыя ў надзвычайныя часы, адмянілі. Акрамя аднаго. Закона, які тычыцца жанчын. Вось пра яго сенатары неяк забыліся.


Глядзіце таксама

І, урэшце, рымскія жанчыны вырашылі, што самы час ужо сенатарам пра гэта нагадаць. У горадзе пачаўся рух за адмену закона. Жанчыны збіраліся на форумах, плошчах і проста перад будынкам сената. «Натоўпы жанчын раслі з кожным днём, бо прыходзілі жанчыны з навакольных гарадоў і паселішчаў».

Сенат у прынцыпе асабліва не супраціўляўся. Ну ўсё ж такі большасць рымскіх сенатараў былі цалкам разумнымі людзьмі. Справа ішла да таго, што закон адменяць. Пакуль не ўмяшаўся Марк Порцый Катон. 

Марк Катон быў суровы мужчына. Сапраўдны мараліст. Жыў ліхвярствам — і бічаваў сквапнасць. Меў маёнткі па ўсёй Італіі — і расказваў, што няма ў жыцці нічога лепшага, чым сумленная беднасць. Вельмі перажываў, што рымляне чытаюць замежных філосафаў замест таго, каб чытаць філосафа Катона.

Карацей, быў тыповы прыхільнік традыцыйных рымскіх каштоўнасцяў. І як кожны прыхільнік традыцыйных каштоўнасцяў, ён цудоўна, і нават лепш за ўсіх ведаў, што жанчынам можна, а што не.

І вось, на думку Катона, прыгожыя сукенкі рымскіх жанчынам былі дакладна не патрэбныя. Таму, Катон сурова, як сапраўдны мужык, выступіў супраць адмены закона. Таму што, як казаў Катон, жанчыну павінна ўпрыгожваць сціпласць. А дарагія сукенкі ды  залатыя ювелірныя вырабы яе ўпрыгожваць не павінны.

Да таго ж, калі дазволіць жанчынам насіць дарагія сукенкі, то на што яны паквапяцца наступным разам?

«Ледзь стануць яны нараўне з намі, як адразу апынуцца вышэй за нас», — казаў Катон. І абураўся, што жанчыны, замест таго, каб сядзець па дамах, ладзяць на рымскіх вуліцах свае несанкцыянаваныя сходы. «Што гэта за норавы, бегаць па горадзе і тоўпіцца на вуліцах»! Бо калі ўсе пачнуць бегаць па горадзе, то ў горадзе не будзе ніякага парадку.


Глядзіце таксама

І трэба сказаць, што гэтая рыторыка Катона мела ў Сенаце пэўны поспех. Таму што Катон знайшоў пераканаўчы аргумент. «Не будзе закон абмяжоўваць марнаванні нашых жонак, нам самім гэтыя выдаткі ніяк не абмежаваць».

І, вядома, пасля гэтага некаторыя сенатары засумняваліся. Таму што якім там чынам гэты закон дапамагаў традыцыйным рымскім каштоўнасцям, не надта зразумела. Але захаванню сямейнага бюджэту ён дакладна спрыяў.

Што ж, рабіць няма чаго. Жанчыны сышлі ад будынка сената. І пайшлі ладзіць свае несанкцыянаваныя сходы каля дамоў сенатараў і консулаў.

Ну і пасля гэтага лёс закона быў, вядома, вырашаны. Таму што ў рымскага сената былі толькі рымскія легіянеры, якія добра ўмелі ваяваць супраць узброенага праціўніка. А ГУБАЗІКаў, якія добра ўмеюць ваяваць супраць жанчын у белым, у рымскага сената не было. Таму закон вынеслі на галасаванне — і адмянілі пераважнай большасцю галасоў.

І добра, што адмянілі. А то ж, хто яго ведае, чым усё магло скончыцца. Як бы ні сокаламі, якія скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.