Як ні зачышчай вакол сябе палітычную паляну — усіх усё роўна не зачысціш

Рымскі імператар Канстанцый II часта ператвараў выдуманага ворага ў сапраўднага, аднак жа ўсіх усё адно не ўпільнуеш, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

Місорый з выявай Канстанцыя II з Эрмітажа. Фота: wikipedia.org

Місорый з выявай Канстанцыя II з Эрмітажа. Фота: wikipedia.org

Імператар Канстанцый II быў падазроным чалавекам. Ён у прынцыпе не верыў нікому, але менш за ўсё верыў сваім сваякам. Знішчыў дваіх родных братоў, васьмярых стрыечных, семярых пляменнікаў і дваіх дзядзькаў.

Застаўся, можна сказаць, сіроткам. Адзін толькі родны чалавек у яго і ацалеў на ўсім белым свеце – яго стрыечны брат Юльян. Чаму Канстанцый праявіў такі неўласцівы яму недахоп пільнасці? Таму што імператар лічыў свайго сваяка чалавек бескарысным і бездапаможным.

Юльян быў нервовым маладым чалавекам, які займаўся навукамі, мастацтвам і філасофіяй. Кніжкі, зноў жа, любіў чытаць. Ну, гэта значыць, глупствам усялякімі цікавіўся. А сур'ёзнымі справамі, накшталт інтрыг або вайны, не цікавіўся зусім. Таму ні імператар, ні яго прыдворныя не ўспрымалі Юльяна ўсур'ёз.

Глядзіце таксама

А з іншага боку, каб выглядаць устойлівай у вачах падданых, любой уладзе трэба дэманстраваць, што ў яе ёсць пераемнасць. А Юльян быў адзіным, хто выжыў, з імператарскіх сваякоў (дзяцей у Канстанцыя не было). Таму імператар прызначыў Юльяна сваім спадчыннікам і адправіў на паўночную мяжу ваяваць з германскімі варварамі.

Спадзяваўся, што нічога добрага гэты аматар літаратуры сабе не наваюе. А толькі больш зганьбіцца. Людзі будуць з яго смяяцца — і нікому не прыйдзе ў галаву памяняць цяперашняга імператара на такога бескарыснага спадчынніка.

Юльян адправіўся на вайну — і там раптам высветлілася, што бескарысны філосаф нядрэнна так умее ваяваць. Ён мала таго, што адбіў варварскія набегі, дык яшчэ і тройчы прайшоўся па варварскіх землях агнём і мячом. Узяў штурмам амаль сорак варварскіх гарадоў. Прынёс рымскай зброі такую славу, якой у рымскага зброі ўжо даўно не здаралася.

Аднак жа не варта думаць, што пасля гэтага імператар прасякнуўся да свайго спадчынніка павагай і падзякай, праўда? Правільна, што не думаеце. Таму што мэтай вайны супраць варвараў было не перамагчы варвараў. Мэтай вайны супраць варвараў было зганьбаваць Юльяна.

Рымскі імператар Канстанцый II

Рымскі імператар Канстанцый II


Глядзіце таксама

Спачатку імператар наогул не хацеў верыць у дасягненні свайго сваяка. Ну і прыдворныя, якія заўсёды ведаюць, чаго хоча імператар, усяляк падтрымлівалі Канстанцыя ў гэтым перакананні. Высмейвалі прычоску Юльяна, абзывалі малпай у пурпуры. Казалі, што ваяваць ён не ўмее, ваюе няправільна, а варвары, якіх ён перамог, гэта былі несапраўдныя варвары, а так… Слабакі нейкія.

Але потым ваенныя поспехі сваяка набылі такі маштаб, што імператару стала ўжо не да смеху. Ну а далей у прынцыпе зразумела… Па радзе сяброў імператар загадаў Юльяну адаслаць войска ў яго распараджэнне. Армія з гэтым не пагадзілася, абвясціла імператарам Юльяна і рушыла на Канстанцінопаль. Ад гэтых непрыемных вестак імператар захварэў і раптоўна памёр.

Таму што як ні зачышчай вакол сябе палітычную паляну — усіх усё роўна не зачысціш. І бяда часта прыходзіць з таго боку, адкуль яе наогул не чакаеш. Ну як сокалы, якія скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.

Глядзіце таксама