Красулін: Адбіць у беларусаў усю памяць пра тое, што мы існавалі асобна ад Расіі
Навошта перайменавалі адзіную ў Беларусі гімназію імя Каліноўскага? Каб беларусы не задумваліся, што хочуць існаваць асобна ад Расіі, лічыць гісторык Яўген Красулін.
![Фота Алены Ляшкевіч Фота Алены Ляшкевіч](/img/v1/images/pahavanne_paustancau_u_vilni.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Алены Ляшкевіч
Адзіную ў Беларусі гімназію імя Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы перайменавалі ў гонар падпольшчыцы Праскоўі Васіленка. Рашэнне аб гэтым было прынятае 1 снежня.
Навошта ўладам спатрэбілася гэта перайменаванне і чаго чакаць далей, «Салідарнасць» абмеркавала з гісторыкам Яўгенам Красуліным.
— Гэтая падзея досыць прадказальная, улічваючы трэнды, якія назіраюцца ў Беларусі апошнім часам. У прынцыпе, можна казаць, што гэта было справакавана падзеямі 2020 года, але ў рэчаіснасці ўсё ішло з года 1994-га, — тлумачыць гісторык у экспрэс-каментары «Салідарнасці». — Бо працэс аднаўлення Расійскай імперыі, безумоўна, закранае і Беларусь.
Дакладней, так склалася, што ў першую чаргу закранае Беларусь. Таму тое, што супярэчыць ідэі «мы адзін народ», будзе падвяргацца атакам. Гэта не толькі назвы школ, гімназій, вуліц. Гэта і мова, і сімволіка.
Глядзіце таксама
![Гісторык Цімафей Акудовіч пра шэльмаванне Кастуся Каліноўскага Акудовіч: Рэжым можа прыбраць вуліцу Каліноўскага ў Мінску](/img/v1/images/77127437_2557683120968130_8712279235097526272_o__1__logo_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Мэтай гэтага ўсяго з’яўляецца прага адбіць у беларусаў усю памяць пра тое, што мы існавалі асобна ад Расіі, мы можам існаваць асобна ад Расіі і мы жадаем існаваць асобна ад яе.
Красулін мяркуе, што гэта будзе працягвацца: «Будуць прыгадваць, што ў Мінску ёсць вуліца Каліноўскага, і давайце мы яе пераймянуем у якую-небудзь Мураўёва-«вешальніка». Зноўку, здзіўляцца гэтаму не трэба будзе, бо гэта трэнд, які закладзены ў гэтым рэжыме ад пачатку».
Глядзіце таксама
![Сапраўдны герой Беларусі Сапраўдны герой Беларусі](/img/v1/images/8c900f11_50e3_455a_a0bf_85ae604818a9_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
— Усе гэтыя казкі пра «мяккую беларусізацыю» і што «калі б не штосьці там, мы б ужо жылі на Захадзе і Лукашэнка прымаўся ў самых высокіх сферах еўрапейскай палітыкі» — не, гэты рэжым навостраны на тое, каб Беларусь як мага хутчэй упусціць у Расію, — разважае гiсторык. — Калі прыгадаюць пра які-небудзь аб’ект, вуліцу, помнік, шыльду — гэта ўсё будзе падлягаць зменам русіфікацыі, будуць і далей будавацца ўсе гэтыя расійскія золатагаловыя цэрквы, каб аднойчы беларусы выйшлі на вуліцы і пабачылі, што яны не ў Беларусі, а ў нейкім закуточку Расіі.
Глядзіце таксама
![Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой, які замінае рэжыму Каліноўскі проста перашкаджае ўладам. Як і БЧБ-сцяг](/img/v1/images/kastus_kalinouski_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)