Аляксандр Кныровіч: Краіне патрэбная сур'ёзная праграма псіхалагічнай дапамогі
Блогер і бізнесовец звяртае ўвагу на два сусветныя рэйтынгі, якія апублікавалі СМІ на гэтым тыдні. Гэта рэйтынгі краін па ўзроўні дэпрэсіі і па колькасці самагубстваў у разліку на 100 тысяч насельніцтва. І ў абодвух Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі.
У рэйтынгу краін па ўзроўні дэпрэсіі мы ўваходзім у ТОП-10, займаем непачэснае 8-е месца з 510 тысяч чалавек (5,6% ад усяго насельніцтва) з выяўленай дэпрэсіяй.
Лідар — Украіна, што і зразумела.
Далей цалкам шчасныя краіны — ЗША, Аўстралія, Эстонія. І крыху бліжэй да нас — Грэцыя, Партугалія, Фінляндыя і Літва.
Выснова: узровень дэпрэсіі — паказчык, які не залежыць наўпрост ад узроўню дабрабыту ў краіне, які мае больш «тонкія налады», чаго не скажаш пра колькасць самагубстваў. З гэтага топу знікае большасць з «дэпрэсіўных» краін развітога свету.
Гэты рэйтынг затуманены лідарствам вельмі невялікіх, тыпу Кірыбаці (130 тысяч чалавек) і / або вельмі спецыфічных краін тыпу Эсваціні, дзе траціна дарослага насельніцтва заражаная СНІДам.
Калі ачысціць верхавіну рэйтынгу ад падобнага роду «ўнікальных» тэрыторый, то рэйтынг ТОП-5 выглядае так:
- Паўднёвая Карэя (28,6)
- Літва (26,1)
- Расія (25,1)
- Украіна (21,6)
- Беларусь (21,2)
Для параўнання, паказчык Польшчы — 11,2.
Нагадаю вымяральнік — колькасць смерцяў на 100 тысяч насельніцтва. Як вам кампанія?
І нават увогуле ў «неачышчаным» рэйтынгу, мы — 12-я! З усіх краін свету, а іх каля 200.
Дзе там Качанава, якая лічыць, што мы жывем у самай лепшай краіне ў свеце?
Не смешна, і здаецца, што, пасля кавіду, скрадзеных выбараў і рэпрэсій, вайны, краіне сапраўды патрэбная нейкая сур'ёзная праграма псіхалагічнай дапамогі.
Аднак лячэнне пачынаецца з прызнання факту захворвання. А да гэтага яшчэ вельмі і вельмі далёка.