Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (фота)
Amnesty International падвяла вынікі Марафону па напісанні лістоў Алесю Бяляцкаму, які прайшоў па ўсім свеце. Агулам па ўсім свеце было прынята 104,731 мераў у падтрымку беларускага праваабаронцы, якога аўтарытэтная міжнародная арганізацыя прызнала вязнем сумлення.
![marafon_ai_15.jpg marafon_ai_15.jpg](/img/v1/news/full/marafon_ai_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марафон Amnesty International па напісанні лістоў Алесю Бяляцкаму
Удзельнікі глабальнай кампаніі выказалі сваю падтрымку зняволенаму кіраўніку ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) рознымі спосабамі,
прапанаванымі актывістамі Amnesty International — напісаннем лістоў салідарнасці, падпісаннем петыцый за вызваленне Алеся Бяляцкага на адрас беларускіх уладаў, а таксама творчымі акцыямі, у
тым ліку канцэртамі і светлавымі праекцыямі.
У спісе краінаў, дзе падобныя меры былі прынятыя, Amnesty International называе наступныя: Аўстрыя, Бельгія, Бермудскія выспы, Балгарыя, Канада, Кіпр, Чэшская рэспубліка, Фінляндыя, Гана,
Ісландыя, Ірландыя, Італія, Японія, Латвія, Люксембург, Малі, Мальта, Малдова, Манголія, Парагвай, Польшча, Партугалія, Пуэрта-Рыка, Румынія, Расія, Славакія, Славенія, Паўднёвая Карэя, Швецыя,
Швейцарыя, Тайвань, Таго, Туніс, Украіна, Венесуэла, Вялікабрытанія.
Арганізацыя прыводзіць толькі некаторыя прыклады акцый, зробленых у абарону правоў Алеся Бяляцкага.
![spring96.org__files_images_ma_d59b991e2f3a15d0f49880643f6a8013.jpeg spring96.org__files_images_ma_d59b991e2f3a15d0f49880643f6a8013.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_d59b991e2f3a15d0f49880643f6a8013.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Японіі актывісты зрабілі больш за 1000 ліхтарыкаў у межах Марафона Amnesty International.
![spring96.org__files_images_ma_a33cda74e9736f665217a90d8db07ece.jpeg spring96.org__files_images_ma_a33cda74e9736f665217a90d8db07ece.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_a33cda74e9736f665217a90d8db07ece.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Паўднёвай Карэі для вырабу такiх ліхтарыкаў таксама сабралася шмат людзей.
![spring96.org__files_images_ma_62ef21de3df0d8592ae9d3f785b717cf.jpeg spring96.org__files_images_ma_62ef21de3df0d8592ae9d3f785b717cf.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_62ef21de3df0d8592ae9d3f785b717cf.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А ў Люксембургу ліхтарыкі былі воданепранікальныя і выправіліся ў плаванне ўніз па рацэ ў цэнтры горада, распавядаючы пра такіх палітычных вязняў, як Алесь Бяляцкі.
![spring96.org__files_images_ma_44ca12969a706efb26b24f1a4593bfca.jpeg spring96.org__files_images_ma_44ca12969a706efb26b24f1a4593bfca.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_44ca12969a706efb26b24f1a4593bfca.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Малі група актывістаў такім чынам паспрабавала распавесці пра парушэнні правоў чалавека.
![spring96.org__files_images_ma_d293ef7b26454085f947c9190f094730.jpeg spring96.org__files_images_ma_d293ef7b26454085f947c9190f094730.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_d293ef7b26454085f947c9190f094730.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Школьнікі з Тога напісалі ліст Алесю Бяляцкаму.
![spring96.org__files_images_ma_c58dc2a92da122954415b528b6086b4c.jpeg spring96.org__files_images_ma_c58dc2a92da122954415b528b6086b4c.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_c58dc2a92da122954415b528b6086b4c.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А ў Манрэалі (Канада), перш чым пісаць лісты, жадаючыя мелі магчымасць пабольш пачытаць пра Алеся Бяляцкага.
![spring96.org__files_images_ma_4529f7f02c0a7b5daddd8d902511f9e4.jpeg spring96.org__files_images_ma_4529f7f02c0a7b5daddd8d902511f9e4.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_4529f7f02c0a7b5daddd8d902511f9e4.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Парагваі людзі прынялі ўдзел у велапрабегу ў рамках Марафона, а затым падпісалі петыцыі.
![spring96.org__files_images_ma_7129cf95b536ab53b1085943ac2f8666.jpeg spring96.org__files_images_ma_7129cf95b536ab53b1085943ac2f8666.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_7129cf95b536ab53b1085943ac2f8666.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Славеніі плакаты на гарадскіх вуліцах таксама заахвочвалі мінакоў спыніцца і прыняць меры ў падтрымку Алеся.
![spring96.org__files_images_ma_0987761eb58b4ccc392d7daa99dbce07.jpeg spring96.org__files_images_ma_0987761eb58b4ccc392d7daa99dbce07.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_0987761eb58b4ccc392d7daa99dbce07.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У марознай Фінляндыі актывісты выйшлі на акцыю з запаленымі свечкамі і партрэтамі палітвязняў.
![spring96.org__files_images_ma_20837ca20d49ecd71330053121f8d399.jpeg spring96.org__files_images_ma_20837ca20d49ecd71330053121f8d399.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_20837ca20d49ecd71330053121f8d399.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Польшча далучылася да Марафона рознымі творчымі акцыямі. Мастак-графіціст намаляваў лісты, што падаюць у паштовую скрыню.
![spring96.org__files_images_ma_b9d82a7134210cd98c2ca9af56ae9ded.jpeg spring96.org__files_images_ma_b9d82a7134210cd98c2ca9af56ae9ded.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_b9d82a7134210cd98c2ca9af56ae9ded.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выява Алеся Бяляцкага на вулічнай карціне ў Варшаве.
![spring96.org__files_images_ma_674f9e9a392d160cdf62a06b6e5567e6.jpeg spring96.org__files_images_ma_674f9e9a392d160cdf62a06b6e5567e6.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_674f9e9a392d160cdf62a06b6e5567e6.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Каляндар суперажывання", які сімвалізуе турэмную камеру Алеся, перададзены прэзідэнту Браніславу Камароўскаму.
![spring96.org__files_images_ma_0fd685f704706ceab84313cc8a942b33.jpeg spring96.org__files_images_ma_0fd685f704706ceab84313cc8a942b33.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_0fd685f704706ceab84313cc8a942b33.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Актывістка з Познані дэманструе сваю салідарнасць з Алесем Бяляцкім праз удзел у спецыяльнай фотаакцыі. У Польшчы 30 894 мераў у падтрымку палітвязня было прынята ўсяго за 24 гадзіны!
Марафон Amnesty International аб'яднаў мноства еўрапейцаў для напісання лістоў і падпісання петыцый за Алеся Бяляцкага. Такія акцыі прайшлі ад Італіі да Вялікабрытаніі.
![spring96.org__files_images_ma_0a7ad045798a1d28325788b4a1dcfe1d.jpeg spring96.org__files_images_ma_0a7ad045798a1d28325788b4a1dcfe1d.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_ma_0a7ad045798a1d28325788b4a1dcfe1d.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адрасантам петыцый і лістоў салідарнасці раздавалі налепкі з выявай праваабаронцы-палітвязня.
У Міжнародным сакратарыяце Amnesty International у Лондане ў Дзень правоў чалавека ўдзел у Марафоне салідарнасці прыняў былы палітвязень Андрэй Саннікаў.
Нагадаем, што штогадовы праваабарончы Марафон па напісанні лістоў Amnesty International пачаўся 7 снежня 2012 года, напярэдадні Дня правоў чалавека,
і прайшоў па ўсім свеце пад лозунгам «Пішам за правы! Даможамся пераменаў!». Мэтай марафона было прыцягненне ўвагі міжнароднай грамадскасці да лёсу праваабаронцаў, якія
пераследуюцца ўладамі ў розных краінах свету.
spring96.org