Арцём Шрайбман: Баюся, што беларуская трагедыя перажыве Лукашэнку

Палітычны аглядальнік — пра важны працэс унутры беларускага грамадства.

Фота «Свабоды»

Фота «Свабоды»

У інтэрв'ю блогерцы Таццяне Мартынавай Арцём Шрайбман распавёў, што яго турбуе, калі ён думае пра будучыню краіны.

— У Беларусі планка ўхваленай жорсткасці вельмі сур'ёзна знізілася. Давайце глядзець аб'ектыўна на рэчы: тыя, хто сімпатызуе пратэсту, калі глядзелі на фотаздымкі або відэа, дзе падаюць амапаўцы і што-небудзь сабе разбіваюць, калі яны атрымліваюць у адказ ад пратэстоўцаў, радаваліся, атрымлівалі асалоду ад гэтага.

І я ўпэўнены, што той бок, калі глядзіць, як іх хлопцы, іх «красаўцы» лупяць чарговага пратэстоўцу, атрымлівае падобныя эмоцыі.

Гэта жудасна, на самой справе, што палярызацыя і найглыбейшы грамадскі канфлікт, хоць хутчэй, канфлікт улады і яе невялікай колькасці прыхільнікаў і большай часткі грамадства... Да чаго гэты канфлікт прывёў адзін з самых фірмовых мірных народаў, можа быць, свету — ужо дакладна Еўропы?

Гэта, па сутнасці, трагедыя, і я вельмі баюся, што гэтая трагедыя перажыве Лукашэнку. Што жаданне помсты, жаданне зводзіць рахункі — яно застанецца з намі, таму што занадта глыбокімі будуць траўмы, якія ўся гэтая сітуацыя нанесла вельмі многім беларусам.

Я бачыў апытанне нямецкага даследчага цэнтра: яны апыталі гарадскіх жыхароў і вылічылі, што 20% беларускіх гараджан маюць у сям'і ці сярод блізкіх сяброў кагосьці, хто наўпрост пацярпеў ад дзяржаўнага гвалту.

Гэта значыць кожны пяты. Гэта беспрэцэдэнтныя лічбы, гэта лічбы як дзе-небудзь на Балканах. На жаль, такая рэальнасць.

Гэта самы важны і глыбінны працэс, які сёння адбываецца. Таму што Лукашэнкі і ўсе астатнія прыходзяць-сыходзяць, але ў народзе вось гэта ўсё можа застацца.

Паводле «Салідарнасці».