Арцём Шрайбман: у заходніх элітах існуе кансэнсус, што беларускі народ рана ці позна вызваліцца ад прыгнёту
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман — аб найбольш верагодным сцэнары падзення рэжыму Лукашэнкі і пра розніцу дэмакратычных сіл у Беларусі і Расіі.
— Я пагаджуся са сцэнаром нейкага наменклатурнага транзіту або перавароту праз няўдалы транзіт, як, напрыклад, было ў Казахстане, — цытуеАрцёма Шрайбмана «Салідарнасць» са спасылкай «Медузу». — Ці са сцэнаром фарсіраванай палітычнай трансфармацыі з боку Расіі, калі Лукашэнка будзе ствараць занадта шмат праблем з яе экспансіянісцкімі планамі ўжо ў самой Беларусі.
На думку аналітыка, такое развіццё падзей сёння крыху больш
верагодна, чым «трыумфальны прыезд з Вільні на руіны беларускай дзяржавы
Кабінета Святланы Ціханоўскай у выгнанні».
Праўда, адзначае эксперт, да апісаных ім вышэй сцэнарыяў у
беларускай апазіцыі ніхто сур'ёзна не рыхтуецца.
— Я не кажу, што да іх падрыхтавацца лёгка, што ў выніку беларуская апазіцыя можа разлічваць на адразу ж лідзіруючыя пазіцыі. Але падрыхтоўкі да іх я не бачу ў прынцыпе — нават на канцэптуальным узроўні, — адзначае аналітык і кажа, што сілы апазіцыі трацяцца на лепшае развіццё падзей пры сцэнары іх неадкладнага прыходу да ўлады.
— Такія выпадкі бывалі, — кажа Шрайбман. — Ленін вярнуўся з
эміграцыі і даволі паспяхова ўзяў уладу. Хамейні вярнуўся і таксама даволі
паспяхова яе ўзяў. Але ўсё гэта адбывалася на руінах у ваюючай (у выпадку
Расійскай імперыі) дзяржавы.
Што тычыцца цяперашняй вайны, то Шрайбман лічыць, што
супрацьстаянне ля межаў Беларусі сапраўды павысіла верагоднасць названага
развіцця падзей — але не да высокай.
Параўноўваючы беларускую апазіцыю з апазіцыяй у Расіі,
палітычны аналітык адзначае, што расійская мае праблемы з выступам ад нечага
імя, бо, на думку Шрайбмана, абсалютна не відавочна, што большасць расійцаў
настроеныя антываенна.
— І адзінае, да чаго могуць апеляваць прадстаўнікі «добрых рускіх», прадэмакратычных расійцаў — гэта да базавых правоў
чалавека. Маўляў, не хавайце тых рускіх, якія бачаць іншы шлях для Расіі, — апісвае расійскі апазіцыйны дыскурс на Захадзе Шрайбман. — Але так ці інакш,
гэта амаль ніколі не палітычная, а гуманітарная стратэгія. Гэта стратэгія
адстойвання гуманітарных і праваабарончых інтарэсаў.
Прынцыповае адрозненне беларускай апазіцыі ў тым, што яна,
выступаючы з міжнароднымі ініцыятывамі, накшталт стварэння Кабінета, арміі і
гэтак далей, бачыць на гарызонце сваёй мэтай, сваім арыенцірам прыход да ўлады.
— Ёсць фокус на тым, — тлумачыць аналітык, — што тая ўлада,
якая цяпер у Беларусі, часовая, яна нейкае гістарычнае непаразуменне, што
беларускі народ зрабіў іншы выбар і рана ці позна беларускі народ знойдзе ў
сабе сілы, магчымасці, гістарычнае акно для таго, каб гэты выбар рэалізаваць.
І, па словах Шрайбмана, у заходніх элітах сапраўды існуе
кансэнсус аб тым, што «беларускі народ рана ці позна вызваліцца з-пад гэтага
прыгнёту двух аўтакратаў».
— Наконт расійскага народа такога кансэнсусу і перакананасці ў лінейнасці расійскай гісторыі няма, — упэўнены экспэрт. — Далёка не ўсе заходнія палітыкі, інтэлектуалы, лідары меркаванняў лічаць, што расійскі народ у агляднай перспектыве будзе жыць у дэмакратычным урадзе. Гістарычнага аптымізму ў дачыненні да расійцаў няма. І гэта самае вялікая перашкода любой паспяховай дзейнасці ў выгнанні для расійскіх апазіцыянераў.