Беларусь на парозе новай хвалі “уцечкі мазгоў”?
Не паспелі сціхнуць жарсці вакол ініцыятывы ўладаў адмяніць адтэрміноўку ад вайсковай службы для студэнтаў-завочнікаў, як тут жа з’явілася новая ідэя – адмяніць
адтэрміноўку таксама для студэнтаў-платнікаў і навучэнцаў платных аддзяленняў.
Ініцыятыва гэта зыходзіць ад старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Здановіча.
Не паспелі сціхнуць жарсці вакол ініцыятывы ўладаў адмяніць адтэрміноўку ад вайсковай службы для студэнтаў-завочнікаў, як тут жа з’явілася новая ідэя – адмяніць
адтэрміноўку таксама для студэнтаў-платнікаў і навучэнцаў платных аддзяленняў.
Ініцыятыва гэта зыходзіць ад старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Здановіча.
Як інфармуе БЕЛТА, дэпутат Здановіч заявіў, што Мінадукацыі распрацавала законапраект, які прадугледжвае адмену адтэрміноўкі ад службы для студэнтаў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў
завочнай формы навучання, і гэты дакумент, са словаў парламентара, выклікаў бурлівае абмеркаванне ў Авальнай залі, бо дэпутаты пыталіся аб прычынах выбару менавіта гэтай катэгорыі студэнтаў, а не, да
прыкладу, “вячэрнікаў ці студэнтаў стацыянару.
Па словах Здановіча, студэнты-платнікі атрымліваюць больш нізкія балы на тэсціраванні, яны не падпадаюць пад размеркаванне і ў большасці выпадкаў не працуюць па атрыманай спецыяльнасці.
“Вось з гэтай катэгорыі можна фарміраваць кантынгент жаўнераў для тэрміновай службы, - упэўнены Уладзімір Здановіч. Паводле яго слоў, гэтая прапанова выклікала цікавасць у
Міністэрства абароны. У выпадку яе прыняцця, адтэрміноўка на перыяд навучання будзе прадастаўляцца толькі тым навучэнцам і студэнтам, хто атрымлівае адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага
(мясцовага) бюджэтаў.
Падаецца, што наша дзяржава ўсё менш і менш зацікаўлена ў адукаваных людзях. З пачатку затлумілі галаву пераходам на дванаццацігадовае навучанне ў школе, потым зноў вярнуліся да адзінаццаці год.
Паадмянялі профільныя класы ў школах, зліквідавалі спецшколы з паглыбленым навучаннем прадметаў. Цяпер напоўніцу ўзяліся за студэнтаў.
Не сакрэт, што далёка не ўсе дастойныя абітурыенты трапляюць на бюджэтнае навучанне: яшчэ застаўся мэтавы набор (а па ім далёка не самыя здатныя “накіраванцы становяцца
студэнтамі-бюджэтнікамі), да таго ж, колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ пастаянна скарачаецца, як бы гэта не абвяргалі дзеячы ад адукацыі. Выйсце для тых, хто сапраўды хоча вучыцца, але не патрапіў на
бюджэтныя аддзяленні, - заплаціць немалыя грошы і ўсё ж атрымаць адукацыю. І не мае тут рацыі спадар Здановіч, калі чэша ўсіх пад адзін грэбень, кажучы, што большасць “платнікаў не
працуюць па спецыяльнасці – за што ж яны свае грошы плацілі? Не, большасць з іх свядома абірала спецыяльнасць, каб потым па ёй працаваць. А вось колькі “бясплатнікаў
даязджае да месц размеркавання? – лепш бы гэтым пытаннем задаўся дэпутат Здановіч і ачоленая ім камісія.
І яшчэ пытанне? Якое ж па колькасці войска патрэбна нашай Беларусі, што туды пачынаюць грэбсці ўсіх, хто падыходзіць па ўзросце? Прычым, і “прамых і “крывых (я
маю на ўвазе, што ў войсука трапляе вялікая колькасць навабранцаў, якія маюць па некалькі адхіленняў у стане здароўя)?
Не так даўно былы міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў выказаў меркаванне, што сярод тых дзяржаўных структур, якія можна было б зліквідаваць з-за іх непатрэбнасці, знаходзіцца і міністэрства
абароны, паколькі Беларусь ні з кім ваяваць не збіраецца і не здольная гэта рабіць, як і з Беларуссю ніхто не збіраецца гуляць у ваенны тэатр. Ці такім чынам дэпутаты разам з чыноўнікамі ўжо рыхтуюць
патэнцыйны беларускі кантынгент для Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ?
Мяркую, што праз такія ідэі і праекты ачоленай Уладзімірам Здановічам камісіі ПП НС РБ можа істотна павялічыцца колькасць здольных маладых людзей, якія будуць імкнуцца атрымаць адукацыю
па-за межамі сваёй Бацькаўшчыны. Так што, відаць, мы на парозе новай хвалі “уцечкі мазгоў з Беларусі.