Беларусы распрацавалі супрацьдронавую вінтоўку

Беларускае канструктарскае бюро «Радар» на выставе IDEX 2017 у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах прадставіла супрацьдронавую вінтоўку «Навальніца-Р». Гэта зброя прызначана для «глушэння» або поўнага вываду з ладу мініяцюрных разведвальных беспілотнікаў, а таксама розных камерцыйных мультыкоптэраў.

Cупрацьдронавая вінтоўка «Навальніца-Р»

Cупрацьдронавая вінтоўка «Навальніца-Р»

Па меры таго, як беспілотнікі становяцца танней, яны атрымліваюць усё большае распаўсюджванне — нескладаны мультыкоптэр з апаратурай кіравання за адносна невялікія грошы можа набыць любы ахвотны. Гэта прывяло да таго, што, напрыклад, тэрарысты сталі выкарыстоўваць камерцыйныя дроны ў якасці самаробных «бамбавікоў».
Новая супрацьдронавая вінтоўка, прадстаўленая беларускім канструктарскім бюро здольная «глушыць» сігналы амерыканскай спадарожнікавай навігацыі GPS, расійскай ГЛОНАСС, еўрапейскай Galileo і кітайскай BeiDou. Акрамя таго, прылада можа ставіць перашкоды на частотах 2,4-2,485 і 5,76-5,88 гігагерца.
«Навальніца-Р» можа душыць спадарожнікавую навігацыю на адлегласці да пяці кіламетраў, а кіроўныя сігналы дронаў — да двух кіламетраў. Супрацьдронавая вінтоўка выкананая на базе страйкбольнай пнеўматычнай вінтоўкі Cyma CM.011, якая вонкава капіюе нямецкі аўтамат G36C калібра 5,56 міліметра.
У вінтоўку ўбудаваная сістэма пастаноўкі перашкод і аптычны прыцэл Sturman 1x38 RD. Зброя сілкуецца ад заплечнай акумулятарнай батарэі, якая падключаецца да «Навальніцы-Р» з дапамогай кабеля. У камплект пастаўкі зброі таксама ўваходзіць зарадная станцыя для акумулятара і сошка.
Ад аднаго сілкавання акумулятарнай батарэі вінтоўка ў рэжыме бесперапыннай пастаноўкі перашкод можа прапрацаваць каля гадзіны. Маса ўсяго супрацьдронавага комплексу складае дзесяць кілаграмаў, з якіх два кілаграмы прыпадаюць на саму вінтоўку, а астатнія восем — на акумулятар, сілкавальную станцыю і сошку.
У канцы лістапада мінулага года аўстралійская кампанія DroneShield прадставіла супрацьдронавую вінтоўку DroneGun. Гэта прылада можа ставіць перашкоды на канале сувязі апаратуры кіравання з беспілотнікам на адлегласці да двух кіламетраў.
Аўстралійская вінтоўка масай шэсць кілаграмаў разам з акумулятарамі можа душыць сігналы спадарожнікавай навігацыі GPS і ГЛОНАСС. Падчас працы DroneGun не знішчае мультыкоптэры, а змушае іх прызямляцца або вяртацца ў зыходную кропку ў залежнасці ад налад прашыўкі апарата.
Паводле nplus1.ru