Белстат: У Беларусі доўгі час колькасць мужчынскага насельніцтва меншая за колькасць жаночага

Беларусь адносіцца да той катэгорыі краін, дзе на працягу доўгага перыяду часу колькасць мужчынскага насельніцтва меншая за колькасць жаночага. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Сусветнага дня мужчын, які адзначаецца ў першую суботу лістапада, пачынаючы з 2000 года.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


У Беларусі колькасць мужчын на 1 студзеня 2016 года склала 4 млн 420,8 тыс. чалавек, або 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. У сярэднім па краіне на пачатак гэтага года на 1.000 мужчын прыпадала 1.149 жанчын.
Пры гэтым хлопчыкаў заўсёды нараджаецца больш, чым дзяўчынак. У 2015 годзе нарадзілася 61,3 тыс. хлопчыкаў і 57,7 тыс. дзяўчынак. Як вынік, на 1.000 хлопчыкаў, якія нарадзіліся, прыпадала ўсяго 939 дзяўчынак. Аднак па меры сталення дыспрапорцыя паміж мужчынам і жанчынай выраўноўваецца і ва ўзросце 30—33 гады суадносіны жанчын і мужчын становяцца прыкладна аднолькавымі, а затым пачынаюць складвацца на карысць жаночага насельніцтва. У пажылым узросце назіраецца найбольшая дыспрапорцыя. Так, к 65 гадам мужчын становіцца ў паўтара раза менш, чым жанчын, а к 74 гадам — больш чым у два разы.
У 2015 годзе чаканая працягласць жыцця ў мужчын склала 68,6 года, у жанчын — 78,9 года. З 2005 года разрыў у паказчыках чаканай працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі скараціўся з 12,2 да 10,3 года.
Сярэдні ўзрост мужчын на 1 студзеня 2016 года — 37,3 года. Прычым у гарадах мужчынскае насельніцтва значна больш маладое, чым у сельскай мясцовасці, адзначаюць у Белстаце. Так, сярэдні ўзрост мужчын, якія пражываюць у гарадах, складае 36,2 года, сельскіх жыхароў — 40,9 года.
У агульнай колькасці мужчын у працаздольным узросце знаходзіцца 65,3%, старэйшых за працаздольны ўзрост — 15,6%, малодшых за працаздольны — 19,1%.
У 2015 годзе ў шлюб ўступіла 82 тыс. мужчын. Пры гэтым упершыню стварылі сем`і 59,5 тыс. мужчын. Мужчыны часцей ствараюць сем`і ва ўзросце 25—29 гадоў (кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб) і 20—24 гады (кожны чацвёрты).
У 2015 годзе з агульнай колькасці мужчын, якія ўступілі ў шлюб, 1.263 беларусы выбралі нявесту з Расіі, 711 — з Украіны, 33 — з Літвы, 20 — з Латвіі, 12 — з Ізраіля.
Паводле БелаПАН