Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей «Дом Ганны Франк» (Амстэрдам) запрашаюць да трэнінгу
Міжнародны праект «Шпацыр па памяці» пакліканы, каб маладое пакаленне асэнсавала тыя помнікі, якія знаходзяцца побач, зразумела іх значэнне для грамадства агулам і прыватна для сябе.
![belarche_0.jpg belarche_0.jpg](/img/v1/news/full/belarche_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кожнага чалавека акружаюць помнікі розных часоў, маўклівыя сведкі падзей, што ўжо адышлі ў нябыт. Аднак, яны могуць расказаць вельмі шмат, бо гэтыя помнікі з’яўляюцца не проста сведкамі мінулага, але повяззю часоў і пакаленняў.
Праект «Шпацыр па памяці» пакліканы, каб маладое пакаленне асэнсавала тыя помнікі, якія знаходзяцца побач, зразумела іх значэнне для грамадства агулам і прыватна для сябе: наколькі важна існаванне таго ці іншага помніку, пра што ён нам расказвае і ці павінны мы ўважліва ставіцца да гісторыі ім апавяданай.
Падчас 3-дзённагана семінару маладыя людзі змогуць праслухаць невялікія лекцыі спецыялістаў у галіне вуснай гісторыі, гісторыі архітэктуры ды інш., засвояць тэхнічныя навыкі стварэння відэа, мантажу і паспрабуюць свае сілы ў стварэнні кароткага адукацыйнага роліка пра помнікі нашай краіны, і значэнне гэтыя помнікаў для сучасных беларусаў, паведамляюць арганізатары.
Варта сказаць, гэта не першы трэнінг, які праводзіцца ў межах праекту «Шпацыр па памяці». Свае відэа ўжо стварылі маладзёны Малдовы, Босніі, ЗША ды інш.
Арганізатары чакаюць удзельнікаў ва ўзросце 16–22 гадоў, жадаючых атрымаць новыя навыкі і веды і зрабіць свой відэа-праект.
Трэнінг адбудзецца ў Мінску 28-30 жніўня 2015 года.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету.
Заяўкі прымаюцца да 22 жніўня 2015 года.
Калі ёсць пытанні, пішыце па адрасе l.shynder@annefrank.nl
eurobelarus.info