Ціск зменшыўся, праблемаў хапае

Група міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі СМІ і свабоды прэсы, прыняла па выніках візіту ў Беларусь адмысловую заяву.

Сярод падпісантаў заявы — 14 ўплывовых міжнародных арганізацый, такіх, як «Рэпарцёры без межаў», «Міжнародны інстытут прэсы», Дацкі саюз журналістаў, «Article 19», Камітэт абароны журналістаў.



dfd7468ac613286cdbb40872c8ef3b06.jpg

Група міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі СМІ і свабоды прэсы, прыняла па выніках візіту ў Беларусь адмысловую заяву.
Сярод падпісантаў заявы — 14 ўплывовых міжнародных арганізацый, такіх, як «Рэпарцёры без межаў», «Міжнародны інстытут прэсы», Дацкі саюз журналістаў, «Article 19», Камітэт абароны журналістаў.
Арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў місіі і падпісалі гэтую заяву, прадставяць поўную справаздачу ў якасці свайго ўнёску ў дыялог па правах чалавека паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і распаўсюдзяць яе сярод іншых міжнародных арганізацый. Яны лічаць, што эканамічныя ўмовы для сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі не роўныя для ўсіх, «Саюздрук» і «Белпошта» абмяжоўваюць доступ да недзяржаўных выданняў і што працэдура выдзялення частотаў і ліцэнзій на вяшчанне непразрыстая і дазваляе розныя тлумачэнні, а гэта перашкаджае развіццю незалежнага і плюралістычнага вяшчання; доступ да інфармацыі абмежаваны, у прыватнасці, з-за прыняцця і прымянення законаў, якія абмяжоўваюць правы журналістаў на інфармацыю або ўсталёўваюць дыскрымінацыю ў дачыненні да недзяржаўных СМІ ў параўнанні з дзяржаўнымі ў доступе да інфармацыі, цікавай для грамадства.
Акрамя таго, група выпрацавала рэкамендацыі, скіраваныя на паляпшэнне і аздараўленне сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі і для дзяржаўных, і для недзяржаўных СМІ, а таксама на павышэнне прафесіяналізму, плюралізму і ролі СМІ ў дэмакратычным грамадстве.
Паводле інфармацыі БАЖ