Чаму Алесь Пушкін больш не пойдзе на Востраў слёз
15 лютага спаўняецца 25 год з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістану . «Салідарнасць» пагутарыла з ветэранамі вайны.
Алесь Пушкін (злева). Кабул, 1985 год
Працэдура заняла дзевяць месяцаў. Уласна вайна расцягнулася на доўгія дзевяць год. У ёй удзельнічала больш за 30 тысяч беларусаў, з іх загінула 789 чалавек, 12 зніклі без вестак, скалечанымі
засталіся 718 чалавек.
Праз чвэрць стагоддзя стаўленне да вайны ў Афганістане, у тым ліку і ў Беларусі, застаецца супярэчлівым. Улады прытрымліваюцца савецкай лініі — адабрэнне і абгрунтаванне неабходнасці
той вайны. Адначасова многія непасрэдныя ўдзельнікі вайны называюць яе акупацыяй, некаторыя публічна адмовіліся ад узнагарод.
Мастак Алесь Пушкін служыў у Афганістане ў 1984-85 гадах, абслугоўваў ваенныя верталёты. Ён неаднаразова выказваўся ў прэсе пра акупацыйны характар вайны, пераконваў, што яе ўдзельнікам няма чым
ганарыцца. Тым не менш, 25-годдзе вываду войскаў ён вырашыў адзначыць.
Алесь Пушкін прыгадвае, што летась быў на афіцыйным мерапрыемстве з нагоды чрговай памятнай даты.
Аляксандр Камароўскі
Старшыня Мінскага абласнога цэнтра інвалідаў вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі расказвае, што часта піша Міколу Аўтуховічу, а таксама пракурорам і чыноўнікам. 25-годдзе плануе адзначыць у
вузкім коле.
Аляксандр Аляксандравіч служыў у Афганістане па асабістаму жаданню, правёў там 14 месяцаў. Вайну называе нікому непратрэбнай — ні дзяржаве, ні простаму чалавеку.