25 гадоў таму савецкія войскі вывелі з Афганістана

Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня, калі Савецкі Саюз вывеў апошнія вайсковыя часткі з Афганістана.



afganistan.jpg

Савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан у канцы снежня 1979 года - для падтрымкі ўрадавых сіл, што змагаліся з рознымі ўзброенымі фармаваннямі на тэрыторыі Афганістана.
Рада Бяспекі ААН кваліфікавала акцыю Савецкага Саюза як адкрытае ўжыванне ўзброенай сілы за сваімі межамі і ваенную інтэрвэнцыю.
Вайсковую службу ў Афганістане, паводле звестак афіцыйных расійскіх крыніц, прайшлі блізу 620 тысяч савецкіх вайскоўцаў. Агульныя страты забітымі і памерлымі склалі каля 14 тысяч чалавек, сярод іх блізу дзвюх тысяч - афіцэры і генералы. Пад 50 тысяч савецкіх вайскоўцаў былі параненыя.
У знак пратэсту супраць вайсковага ўмяшання СССР у справы Афганістана шмат якія краіны свету байкатавалі летнія Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Маскве ў 1980 годзе.

svoboda.org