Цэнтр садзеяння чарнобыльскім ініцыятывам
Міністэрства юстыцыі Беларусі праз амаль год спробаў нарэшце зарэгістравала новае грамадскае аб’яднанне — Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў (ЦПЧІ), на чале якога
стаіць вядомы навуковец, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук прафесар Іван Нікітчанка. Пра мэты і задачы новай арганізацыі карэспандэнт “Новага часу гутарыць з намеснікам
кіраўніка цэнтра Юрасём Меляшкевічам.
— Якія мэты ставяць перад сабою стваральнікі Цэнтра садзеяння чарнобыльскім ініцыятывам?
Міністэрства юстыцыі Беларусі праз амаль год спробаў нарэшце зарэгістравала новае грамадскае аб’яднанне — Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў (ЦПЧІ), на чале якога
стаіць вядомы навуковец, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук прафесар Іван Нікітчанка. Пра мэты і задачы новай арганізацыі карэспандэнт “Новага часу гутарыць з намеснікам
кіраўніка цэнтра Юрасём Меляшкевічам.
— Якія мэты ставяць перад сабою стваральнікі Цэнтра садзеяння чарнобыльскім ініцыятывам?
— Калі стваралі цэнтр, мы закладалі ў статут такія задачы, як інфармацыйнае, практычнае і метадычнае забеспячэнне насельніцтва, якое зараз знаходзіцца на забруджаных тэрыторыях, дзеля
бяспечнага пражывання на гэтых тэрыторыях. Яшчэ адной з важных мэтаў з’яўляецца ажыццяўленне навуковых праектаў па даследаванню назапашвання малых доз радыяцыі, іх уплыву на стан
здароў’я людзей.
— З самой назвы арганізацыі вынікае, што вы збіраецеся падтрымліваць кагосьці канкрэтна.
— У нас у Беларусі існуе мноства чарнобыльскіх арганізацый, якія апошнімі гадамі знаходзяцца амаль у недзеяздольным стане. Сярод іх ёсць тыя, якія на пачатку 90-х гадоў актуалізавалі
чарнобыльскую праблему, — гэта і Беларускі камітэт “Дзеці Чарнобыля, “Сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль, таксама ёсць іншыя драбнейшыя
арганізацыі, у тым ліку структуры ліквідатараў ды іншыя, таму наш цэнтр з яго чалавечым і навуковым патэнцыялам будзе дапамагаць гэтым ініцыятывам адраджаць сваю дзейнасць, накіроўваць яе на новыя
мэты. Натуральна, што мы будзем дапамагаць і тым, хто пачне стварацца наноў, бо ёсць вельмі шмат людзей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях — яны яшчэ ўсё памятаюць і гатовы
дапамагаць. Хацеў бы ў гэтым рэчышчы адзначыць перасяленцаў, што пражываюць у горадзе Горкі, якія зараз актыўна адстойваюць сваё права жыць у бяз’ядзернай краіне і пратэстуюць супраць
будаўніцтва атамнай станцыі.
— З каго складаецца цэнтр, як выглядае яго база?
— Акрамя ўсім вядомага акадэміка і грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі, сярод заснавальнікаў арганізацыі — кіраўнік Беларускага камітэту “Дзеці Чарнобыля Тамара
Белавокая, прафесар Георгі Лепін, пісьменнік і публіцыст Васіль Якавенка, які шмат асвятляў чарнобыльскую праблематыку, прадстаўнікі аб’яднанняў перасяленцаў, арганізацыі
“Дапамога з Гомельшчыны... Спіс можна працягваць, але мы, натуральна, хацелі б далучаць да нашай дзейнасці яшчэ больш шырокае кола людзей, гэтым мы зараз і займаемся.
— Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мінула больш за дваццаць год. Наколькі сёння людзі, у тым ліку і тыя, што пражываюць у пацярпелых рэгіёнах, усведамляюць праблему наступстваў
трагедыі?
— Так, прайшло шмат год, таму зараз трэба падсумаваць тое, што было зроблена за гэты час, ацаніць стан грамадскасці, што пражывае на забруджаных тэрыторыях. Сёння мы можам сцвярджаць, што
цікавасць да праблемы Чарнобыля не знікла. Магчыма, гэтая цікавасць не самая вялікая, таму што існуюць сацыяльныя праблемы, пытання выжывання ва ўмовах эканамічнага крызісу, але пытанне здароўя,
пытанне стану будучых пакаленняў, дзяцей, якія там жывуць, не страчваюць сваёй актуальнасці. Бацькі ўсё гэтак жа клапоцяцца пра сваіх дзяцей, хочуць, каб яны раслі здаровыя. У нас ёсць праект, які
Іван Мікалаевіч рэалізаваў разам з інстытутам “Белрад, па даследаванню і інфармацыйнаму забеспячэнню праблемы назапашвання малых доз радыяцыі.
Гэты праект паказаў, што актуальнасць пытання вялікая, і людзі гатовы адгукацца, прыходзіць, каб дапамагчы навукоўцам сабраць дастатковую інфармацыйную базу па гэтай тэматыцы. Па-другое, сёння можна
рэальна садзейнічаць таму, каб розныя арганізацыі эфектыўна супрацоўнічалі ў чарнобыльскім накірунку, маецца на ўвазе і інстытут “Белрад, і грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць
у рэгіёнах і якія ўжо дапамагалі праводзіць даследаванні.
У нас ёсць адчуванне, што людзі не проста прыходзілі да нас, каб даведацца, якая доза радыяцыі назапашаная ў іх арганізме. Мы ім далі метадычныя ўказанні, мы прадставілі ім магчымасць пагутарыць з
медыкамі, што маглі кампетэнтна параіць, як пазбавіцца залішняй радыяцыі, якая, напрыклад, была выкрытая ў арганізме дзіцяці. Я лічу, што такія бацькі абавязкова зробяць пэўныя захады, каб
паспрабаваць выводзіць радыяцыю з арганізма, каб распавесці тым, хто жыве побач, што можна рабіць, каб абараняць сябе, свой арганізм і сваё здароўе.
— Якімі вы бачыце свае будучыя ўзаемадачыненні з уладамі, у тым ліку і з мясцовымі?
— Першапачаткова стасункі складваліся даволі няпроста, і працяглая гісторыя нашай рэгістрацыі таму пацвярджэнне. Але я ўпэўнены, што ўлада цяпер зацікаўленая ў нашай дзейнасці, бо зараз ні
мясцовыя, ні рэспубліканскія ўлады не спраўляюцца з тымі задачамі, якія перад усімі паставіла чарнобыльская бяда. Нам трэба эфектыўна рэалізоўваць нават тыя дзяржаўныя праграмы, якія прыняты шмат
гадоў таму, але яны так і не зварухнуліся з мёртвай кропкі, таму што няма кантактаў паміж уладай і грамадствам у гэтых пытаннях. Нам трэба эфектыўна працаваць і ў плане накаплення інфармацыі,
данясення інфармацыі да людзей.
Я лічу, што грамадскія арганізацыі акурат з’яўляюцца пасярэднікам паміж дзяржавай і грамадствам, які дапаможа наладзіць такі кантакт. Іван Мікалаевіч, які ў свой час займаў даволі высокую
пасаду ў беларускай дзяржаве, спадзяецца, што яго кантакты, яго асоба стане сігналам для тых чыноўнікаў на лакальным узроўні, якія змогуць больш адказна працаваць па гэтых пытаннях, змогуць
супрацоўнічаць з намі. Мы спадзяемся на шэраг сустрэч, якія плануем правесці ў былым Дзяржкамчарнобылі, у іншых дзяржаўных структурах, дзе мы зможам выкласці нашу канцэпцыю на бліжэйшы час і планы
працы на гэты год. Спадзяемся, што чыноўнікі зразумеюць важнасць гэтай працы, і мы разам зможам нешта зрабіць.
каментар
Генадзь Грушавы, прафесар, старшыня Беларускага дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля:
— З’яўленне гэтага цэнтра спазнілася мінімум на дзесяць гадоў. Такі цэнтр варта было ствараць і рэгістраваць у 1996–1997 гадах, калі пачалася кампанія па ўвядзенню
ліцэнзавання ўсіх гуманітарных чарнобыльскіх праграм, калі пачаўся наезд, калі падвоілася колькасць бюракратычных патрабаванняў, звязаных з ажыццяўленнем гуманітарнае дапамогі. У той час гэты цэнтр
мог бы аб’яднаць уплывовых людзей, што займаюцца чарнобыльскай тэмаю, а таксама стрымаць ціск дзяржавы на чарнобыльскія грамадскія арганізацыі і праграмы.
А зараз, калі, па сутнасці, усё падмята, калі любы маленькі чыноўнік можа перакрэсліць любую тваю праграму, то цяпер гэты цэнтр выглядае нейкім дэкаратыўным, таму дзяржава, разумеючы, што гэты цэнтр
ужо нічога, па сутнасці, не зможа змяніць у складзеным статус-кво, і зарэгістравала яго.