Чычваркін пра Беларусь будучыні: Трэба ўсё зносіць і будаваць зноўку — гэта значна прасцей
Бізнесоўцу і расійскаму апазіцыянеру Яўгену Чычваркіну прапанавалі пафантазіраваць пра тое, што б ён зрабіў з нашай краінай, каб ператварыць яе ў «цудоўную Беларусь будучыні». Мэта — дагнаць і абагнаць Швейцарыю.

Арт з Twitter
— Радыкальна зніжаем падаткі і пачынаем самы дзіўны эканамічны эксперымент у сучаснай гісторыі, спрабуем рабіць Швейцарыю з ПДВ, умоўна, у 7,7%, можа быць, 10% ці 5%, трэба лічыць рэаліі, — прадставіў бізнесмен свой антыкрызісны план у эфіры «Звычайнай ран*цы».— Ні ў Еўрасаюз, ні ў іншыя саюзы не ўступаем, а цалкам раскрываем эканоміку і засяроджваемся на гандлі, інвестыцыях і будаўніцтве, безумоўна, пераводзячы абсалютна ўвесь сектар у прыватныя рукі.
Верагодна, на нейкі час Вярхоўны Суд будзе змадэляваны на выбар — гэта будзе суд Таронта ці Лондана.
Карупцыя, вядома, ёсць, але яна засяроджана вакол дзяржавы, у якой трэба забраць эканамічны складнік, у яе не будзе нічога, ні банкаў, ні іншага. Дзяржава павінна быць начным вартаўніком. Яна займаецца толькі паліцыяй і аховай меж.
Рэцэпт плюс-мінус адзін: мы глядзім на эканамічныя рэформы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, энергетычныя рэформы Паўднёвай Карэі, палітычныя рэформы і прыклады Швейцарыі і Канады, вывучаем Вялікабрытанію — цынічна бярэм лепшы вопыт.
Усе калгасы, саўгасы — з малатка, замежнікам можна інвеставаць і гэтак далей. Мэтай стане — дагнаць і абагнаць Швейцарыю, трэба ставіць амбіцыйныя мэты.
Чычваркін лічыць, што Беларусь, пры ўмове панавання такога лібералізму, магла быць стаць Мекай і для пэўнай часткі расійцаў.
— Што тычыцца стасункаў з Расіяй, то Беларусь павінна быць магнітам талентаў. Паколькі псіхалагічна людзі ўсё яшчэ блізкія, паміж краінамі не было той страшнай вайны, як паміж Расіяй і Украінай, можна стаць магнітам для лепшых.
Для людзей, мову якіх ты разумееш, якія хочуць свабоды, хочуць, каб у іх не маглі нічога адабраць. Мінск павінен быць пляцоўкай для інвестыцый, стартапаў, новых пачынанняў, а таксама для тых бізнесаў, якія ў суседніх краінах забаронены.
Ён можа быць усім — ад сталіцы гульняў, кібер, усёй гэтай крыптагісторыі да простых чалавечых задавальненняў. Напрыклад, тыя краіны, якія першымі дазволілі свабодную рэгістрацыю гей-шлюбаў, зарабілі мільярды — гэта велізарная індустрыя.
Наогул, не трэба нічога перарабляць, а трэба ўсё зносіць і будаваць зноўку — гэта значна прасцей. Дубай пабудавалі за 50 гадоў, а ўзровень адукацыі ў Беларусі значна лепшы, яна не была разбурана, як у Расіі, інтэлектуальны складнік, інтэлектуальная эліта ў вас цалкам моцныя, таму я не бачу немагчымага, — сказаў на заканчэнне бізнесовец.