ДТЗ пад Смалявічамі — пра што маўчаць чыноўнікі і пракуроры?
Афіцыйная версія ўладаў — «самі вінаваты»: маўляў, кіроўца маршруткі «напхаў» туды людзей звыш дазволенага, а МАЗ не праходзіў тэхагляд. І такія акалічнасці сапраўды маюць месца ў гэтай гісторыі. Але ёсць і іншыя прычыны трагедыі.
Генпракурор Андрэй Швед агучыў новыя падрабязнасці рэзананснага ДТЗ з удзелам маршруткі пад Смалявічамі. Прыведзеныя ім лічбы і факты прымушаюць задумацца пра тое, у якім стане цяпер аказалася дарожная бяспека. «Салідарнасць» аналізуе ключавыя моманты.
Раяль у кустах
Адразу пасля трагедыі пад Смалявічамі ўлады заявілі пра маштабную праверку працы маршрутных таксі па ўсёй краіне. Дасталося і кіроўцу маршруткі, якая трапіла ў аварыю. Працытуем Шведа:
Пакінем на сумленні пракурора сцвярджэнне, што кагосьці з пасажыраў запіхвалі супраць іх волі ў маршрутку. Так, паводле правілаў, маршрутнае таксі можа перавозіць пасажыраў толькі на сядзячых месцах.
І гэта сапраўды сур'ёзная праблема, у існаванні якой вінаватыя не толькі перавозчыкі, але і пасажыры, гатовыя рызыкаваць і парушаць правілы. І гадоў гэтай праблеме столькі ж, колькі па нашых дарогах ездзяць маршруткі.
Ці можна яе вырашыць? Наўрад ці гэта непасільная задача, калі ўспомніць, як беларуская ДАІ з дапамогай штрафаў прывучыла кіроўцаў і пасажыраў карыстацца рамянямі бяспекі.
Што тычыцца нашай гісторыі, то тут сама наяўнасць пасажыраў, якія ехалі стоячы, наўрад ці мела ключавое значэнне: практыка паказвае, што гружаны пяском грузавік ураўноўвае ў праве на жыццё як тых, хто едзе па правілах, так і парушальнікаў.
Колькі транспартных сродкаў праходзяць тэхагляд
Следства высветліла, што МАЗ, які трапіў у аварыю, два гады не праходзіў тэхагляд. І гэта яшчэ не ўсё.
— канстатаваў генпракурор.
Адсутнасць тэхагляду — яшчэ адна старая праблема. І з кожным годам яна не губляе сваёй вастрыні. Яшчэ 5-6 гадоў таму ў прэсе сталі з'яўляцца паведамленні пра тое, што палова, а то і болей, транспартных сродкаў не праходзілі тэхнічны агляд.
У 2022-м, паводле звестак «Белтэхагляду», дыягнастычнымі станцыямі прадпрыемства было праведзена больш за 1,5 млн. праверак тэхнічнага стану транспартных сродкаў.
Для параўнання: паводле даных МУС, на канец 2020-га ў Беларусі налічвалася 3,9 млн. аўтамабіляў у асабістай уласнасці грамадзян і 520 тысяч — ва ўласнасці арганізацый. Дарэчы, парк грузавых аўтамабіляў, якія належаць прадпрыемствам, у той перыяд часу складаў 260 тысяч адзінак.
Прыклад службы Мінаблтранса можа гаварыць пра тое, што ў дзяржарганізацый, магчыма, банальна не хапае сродкаў на праходжанне тэхагляду.
Прыклады з нядаўняга мінулага
Адной з галоўных прычын масавай адмовы ад праходжання тэхагляду ў свой час стала ўвядзенне новага дарожнага збору, прынятага беларусамі ў штыкі. Многія палічылі тады больш выгадным плаціць штраф за адсутнасць адзнакі аб праходжанні ТА.
У свой час пра гэта нямала было напісана, у незалежнай прэсе гучалі засцярогі, што праблема будзе мець доўгайграючыя наступствы.
— папярэджваў аўтар партала «Onliner» яшчэ пяць гадоў таму.
Дарэчы, адным з самых рэзанансных ДТЗ з удзелам аўто, якое не прайшло тэхагляд, стаў наезд «ЗІЛа» на пешаходаў у Мінску ў снежні 2017-га. Тады загінула 11-гадовая дзяўчынка, чатыры чалавекі былі траўмаваныя.
Высветлілася, што грузавік быў няспраўны, кіроўца не праходзіў тэхагляд з 2015-га і быў аднойчы за гэта аштрафаваны. На судзе абвінавачаны расказаў, што не праходзіў тэхагляд праз тое, што ў яго не было грошай на аплату дарожнага падатку і самога ТА.
«Дарога жудасная: кажу пра гэта, каб пачулі ўсе»
Яшчэ адна праблема, якая аказалася па-за кадрам афіцыйных паведамленняў — стан беларускіх дарог, у тым ліку і той, на якой адбылася трагедыя.
— дзяліўся ўражаннем неўзабаве пасля ДТЗ пад Смалявічамі адзін з відавочцаў.
У апошнія гады беларускія кіроўцы рэгулярна скардзяцца на якасць дарог. І не толькі перыферыйных, нават М1 — дарожная вітрына краіны — усё часцей выклікае нараканні.
Як патлумачыў у перадачы «Звычайная раніца» кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін, асноўная прычына пагаршэння якасці дарог крыецца ў скарачэнні выдаткаў на іх будаўніцтва і рамонт.
Так, у 2021-м на гэтыя мэты вылучалася 4,2% ад агульных выдаткаў бюджэту краіны, у 2022-м — 2,6%, а на гэты год сума выдаткаў можа скласці каля 2,8% ад агульнай долі выдаткаў.
Паводле слоў эканаміста, яшчэ адной прычынай з'яўляецца неэфектыўнае расходаванне так званых «дарожных падаткаў», якія проста «раствараюцца» ў агульным бюджэце.
Наступствы недафінансавання прызнаюць і ўлады — мяркуючы па матэрыялах дзяржпраграмы «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады:
Дзеля справядлівасці, тут ім няма каго вінаваціць, акрамя сябе. Пасля падзей 2020-га міжнародныя інвестыцыйныя банкі адмовіліся заключаць з Беларуссю новыя крэдытныя дамовы на фінансаванне часткі беларускіх магістраляў і мастоў. А пасля прызнання нашай краіны суагрэсарам у вайне ва Украіне спынілася фінансаванне ўжо дзеючых праектаў.
Нагадаем, 20 лютага на 9-м кіламетры трасы Р69 Смалявічы — Шацк адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі. У выніку ДТЗ 11 чалавек, у тым ліку дзіця, ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы. Яшчэ дзесяць чалавек з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўленыя ў бальніцу. З тых, хто выжыў, шасцёра былі ў цяжкім стане.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 («Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб») Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Паводле «Салідарнасці».