Крывавы панядзелак: 11 загінулых, 9 у бальніцы ў выніку жудаснай аўтааварыі каля Смалявічаў

Адзінаццаць чалавек загінулі ў аварыі, якая адбылася 20 лютага каля 15:00 каля вёскі Слабада Смалявіцкага раёна: грузавы аўтамабіль МАЗ сутыкнуўся ў лоб з маршрутным таксі.

photo_2023_02_20_21_04_06.jpg


«На месца здарэння выехаў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. У цяперашні час супрацоўнікі міліцыі аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху і забяспечваюць аб’езд месца дарожна-транспартнага здарэння», — праінфармавалі ў міліцыі.

photo_2023_02_20_21_04_04.jpg


У Мінздароўя расказалі, што сярод загінулых — двое падлеткаў. 
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асобаў) КК Беларусі.

Сведка: «Кіроўцу заціснула — ён стагнаў. Людзі ляжалі на зямлі»

Відавочцы расказалі Onlíner, што некаторых пацярпелых людзі, якія праязджалі месца ДТЗ, саджалі ў свае машыны і везлі ў бальніцу.
— Я быў першым на легкавіку, хто праязджаў гэтае месца. Дарога жахлівая: кажу пра гэта, каб пачулі ўсе. Гіганцкі кар’ер, які разваліў усю дарогу гэтымі грузавікамі. Дзве машыны лоб у лоб. Грузавік уляцеў маршрутцы ў пасажырскае месца, і з такой сілай, што людзі праз вокны вывальваліся з мікрааўтобуса. Кіроўцу заціснула — ён стагнаў. Людзі ляжалі на зямлі. Што страшна: у іх былі чырвоныя вачніцы — мабыць, такой сілы быў удар. Глушыцель мікрааўтобуса адкінула метраў на 20, — расказаў выданню чытач.
Па яго словах, маршрутка рухалася з боку Смалявіч. Грузавік, адпаведна — ёй насустрач. Участак дарогі прамы, але мікрааўтобус ішоў крыху пад нахіл, самазвал — з горкі.
— Там на месцы я пачаў шукаць тых, хто выжыў. Памятаю мужчыну: ён прыўстаў неяк, потым упаў — было падобна да агоніі. Дзяўчынка ляжала, дзіця — шкада так. Жанчына ў прастрацыі хадзіла, я яе паставіў да машыны, каб проста стаяла. А дзіця 15-гадовае — дзяўчынку — забраў да сябе ў машыну. Яе завуць Каця, тата яе шукаў, здаецца, знайшоў. У яе тупая траўма, твар у крыві быў. Я паклаў яе ў машыну і павёз. Трымаў за руку, размаўляў увесь час: яна то была ў свядомасці, то страчвала яе. Насустрач ужо неслася хуткая: я ім пачаў сігналіць, махаць, але там хлопцы малайцы: спыніліся, хутка забралі дзяўчынку да сябе і памчаліся ў бальніцу. Здаецца, перадавалі сваім, каб яшчэ адпраўлялі машыны, — працягвае сведка.
Ён не змог сказаць, хто і з якой прычыны апынуўся на сустрэчнай, як здарылася ДТЗ, але згадаў кепскі стан дарогі, шмат ямаў на ёй.


З тых, хто выжыў, 6 чалавек у цяжкім стане


У ЦРБ Смалявіч прайшоў рэспубліканскі кансіліум медыцынскіх экспертаў з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча і старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына.
Паводле міністра аховы здароўя, "цяпер ідзе барацьба за жыццё ўсіх дзевяці пацыентаў. Канкрэтныя прагнозы будуць зразумелыя пасля заключэння кансіліуму".

З 9 пацыентаў трое — у стане сярэдняй ступені цяжару, 6 — у цяжкім стане. "Працуе брыгада спецыялістаў-Смалявіцкай ЦРБ, Мінскай абласной бальніцы, РНПЦ — траўматалогіі і артапедыі, неўралогіі і нейрахірургіі, псіхічнага здароўя. Пацыентам аказваецца ўся максімальная дапамога ў тым ліку каб падрыхтаваць да транспартавання ў іншыя ўстановы", — сказаў Дзмітрый Піневіч. Аднаго пацыента ўжо транспартавалі ў абласную бальніцу. "Мы пакуль плануем, пасля стабілізацыі стану перавезці 4 пацыентаў у абласную бальніцу. Адна пацыентка паступіць у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, яшчэ трое — у цэнтр спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынка — у РНПЦ дзіцячай хірургіі", — сказаў ён.

Буйнейшыя транспартныя катастрофы ў Беларусі

3 сакавіка 1980 года ў Мінску згарэў аўтобус. Трагедыя адбылася на развязцы вуліц Філімонава і Сталетава. Усё здарылася раніцай, у гадзіну пік, калі людзі ехалі на працу. Аўтобус "Ікарус" №62 спыніўся пасярод дарогі з-за аварыі, якая адбылася наперадзе: бак бензавоза адчапіўся ад яго кузава і перакуліўся. На праезную частку разліўся бензін.Кіроўцы аўтамабіляў на дарозе бачылі аварыю і сталі разварочвацца. У аўтобусе адчыніліся дзверы і пасажыры пачалі выходзіць. Прыкладна ў гэты час аварыю паспрабавала аб'ехаць машына хуткай дапамогі, але кіроўца, убачыўшы, што едзе па бензіне, рэзка затармазіў. Машына заглухла, кіроўца паспрабаваў яе завесці, у выніку чаго ўзнікла іскра. Яна і стала прычынай узгарання і гібелі дзясятка чалавек.
Успаміны пажарніка Алега Гаўдуровіча: "Пажар патушылі за 15 секунд. Уласна, тушыць было практычна няма чаго: акрамя чалавечых целаў у аўтобусе нічога не гарэла. Але тэмпература агню была высокая: поручні, да прыкладу, абгарэлі амаль дашчэнту. Можаце ўявіць, што засталося ад пасажыраў. Калі агонь быў патушаны, першым, што кінулася ў вочы, стаў твар начальніка варты. Маску жаху, якая застыла на твары пажарнага, я памятаю да гэтага часу. І не адзін фільм жахаў нават блізка не можа перадаць карціну, якая адкрылася нашым вачам".
Пажарныя некалькі разоў спрабавалі пералічыць колькасць трупаў, але кожны раз атрымлівалася новая лічба — целы разам гарэлі і літаральна склеіліся. Лекары і міліцыянты проста адмовіліся выносіць мёртвых у машыны і гэтым заняліся пажарнікі. Выратаваць не ўдалося практычна нікога — усе хто быў у аўтобусе ці стаялі ў бензіне на асфальце — загінулі. Сярод загінулых была і цяжарная жанчына, якая паспела выйсці з аўтобуса, але не паспела выйсці з бензінавай лужыны.
Па афіцыйных даных загінулі 23 чалавекі. Але ўлічваючы той факт, што аўтобус быў запоўнены людзьмі і толькі малая частка з іх змагла выйсці, ёсць падазрэнні, што лічба гэтая значна заніжаная.
Уся інфармацыя аб аварыі была засакрэчаная. У горадзе не праводзілася ніякіх жалобных мерапрыемстваў, маўчалі пра катастрофу і газеты. У выніку расследавання вінаватымі ў аварыі былі прызнаныя кіроўца бензавоза і кіроўца масквіча хуткай дапамогі. Іх асудзілі на 12 і 5 гадоў адпаведна.
Каб падобныя аварыі больш не здараліся гарадскія ўлады абмежавалі рух бензавозаў у Мінску, а таксама закрылі шэраг заправак каля жылых сектараў.
*****
18 жніўня 1991 года пад Ракавам некіраваны пасажырскі аўтобус зваліўся з маста на рэйкі. На месцы загінулі 16 чалавек, яшчэ адзін памёр у бальніцы.
У нядзелю 18 жніўня 1991 года з турыстычнага злёту пад Ракавам Мінскай вобласці на аўтобусе ЛАЗ-699р вярталася ў Мінск па шашы Вільнюс-Мінск група турыстаў у колькасці 28 чалавек і кіроўцы. У 16:20 пры заездзе на пуцеправод ЛАЗ наехаў на дэфармацыйны шво моста, пасля чаго раптам аўтобус стаў некіраваным, колы вывярнула направа і машына, прабіўшы агароджу дахам, упала на чыгуначныя шляхі, перавярнуўшыся ў паветры. Аднымі з першых да месца здарэння прыбылі жыхары сяла Хацежына, яны сталі непасрэднымі сведкамі катастрофы. Людзі кідаліся вакол аўтобуса, аднак зрабіць нічога не маглі, стойкі даху не вытрымалі ўдару і большасць пасажыраў апынуліся заціснутыя ў салоне. Некалькі відавочцаў адправіліся да бліжэйшай чыгуначнай станцыі па дапамогу, а таксама для таго, каб прадухіліць магчымы наезд на аўтобус чыгуначнага саставу. Пасля гэтага сваімі сіламі з дапамогай грузавіка паспрабавалі перавярнуць аўтобус назад на колы, аднак зрабіць гэта не ўдалося. Неўзабаве пад'ехалі аператыўныя службы з аўтакранамі, пачалі ратаваць людзей. Працэс ускладняўся яшчэ і тым, што тады не існавала спецыяльных службаў і сродкаў для выратавання такой колькасці пацярпелых у ДТЗ...
У 90-х на сродкі сваякоў загінулых на месцы падзення аўтобуса ўсталяваны помнік з імёнамі ахвяр.
*****
Крушэнне цягніка ў Крыжоўцы 2 траўня 1977 года.
Праз збой у працы святлафора пасажырскі цягнік урэзаўся ў прыгарадную электрычку, якая стаяла ля платформы.Да Крыжоўкі пад'ехаў цягнік Гродна-Орша. Гэта быў першы цягнік, якім кіраваў адзін машыніст без памочнікаў. Такое эксперыментальнае рашэнне было заклікана паменшыць сабекошт перавозак. Аднак пры гэтым на аднаго машыніста кладзецца вельмі вялікая нагрузка, а ўлічваючы высокую тэмпературу ў цягніка пастаянна ўзнікалі непаладкі ў дызельным аддзяленні. Машыніст быў вымушаны перыядычна адбягаць і правяраць абсталяванне.
Чыгунка на шляху да Крыжоўцы робіць выгіб, з-за чаго агляд станцыі ускладнены. І калі машыніст цягніка ўбачыў на сваім шляху электрычку, да яе заставалася 900 метраў. Але з-за выгібу дарогі ён спачатку вырашыў, што гэта падман зроку, і яна знаходзіцца на суседнім шляху. Толькі за 100 метраў ён зразумеў сваю памылку і на хуткасці ў 52,2 км/г пачаў экстранае тармажэнне. Пасля гэтага ён уцёк з кабіны ў машыннае аддзяленне, бо разумеў — сам ён зрабіць больш нічога не можа, а цягнік спыніцца не паспее.
Сутыкненне адбылося на хуткасці 35 км/ч. Сіла ўдару была такой магутнай, што электрычка вагой больш за 500 тон разагналася да хуткасці на 13 км/г. Два апошніх яе вагона былі цалкам змятыя разам з людзьмі. Лакаматыў цягніка, які ўрэзаўся, разгарнуўся і загарэўся, а два яго першых вагона сышлі з рэек.
Першую дапамогу ў выратаванні людзей пачалі аказваць людзі, якія стаялі на платформе, неўзабаве прыбыла міліцыя, хуткая дапамога і пажарная. Параненых везлі ў бальніцы Заслаўя і Мінска, целы загінулых раскладвалі прама тут — на платформе. Людзей даводзілася вымаць з дапамогай аўтагена. Працы працягваліся ўсю ноч і скончыліся толькі да раніцы. У выніку крушэння загінула ад 19 да 22 чалавек (у тым ліку 19 на месцы) і паранена 82. Існуе меркаванне, што ахвяр аварыі было значна больш, асабліва ўлічваючы той факт, што электрычка была перапоўненая, а два яе апошніх вагона былі цалкам змятыя. Да таго ж, па ўспамінах некаторых відавочцаў, целы загінулых, выкладзеныя ў шэраг, займалі ўсю платформу.
Афіцыйна гэта найбуйнейшая чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларускай чыгункі, а таксама ў Беларусі. У рэчаіснасці ж непадалёк ад гэтага месца, на перагоне Беларусь — Радашковічы, 5 кастрычніка 1919 года адбылося крушэнне цягніка, які рухаўся з Вільні ў Мінск, у выніку якога загінулі на месцы 23 чалавекі, і каля 100 атрымалі раненні.