Два гады Бандарэнку
Прысуд Зміцеру Бандарэнку — два гады пазбаўлення волі.
Давераную асобу экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава адправілі ў турму з хваробай пазваночніка і частковым паралічам правай нагі.
Суддзя Таццяна Равінская 27 красавіка прызнала яго вінаватым у парушэнні арт. 342 ч.1 Крымінальнага кодэкса. А менавіта ў арганізацыі і актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі
парадак. Дзяржаўным абвінаваўцам на працэсе выступаў намеснік пракурора Першамайскага раёна Мінска Сіманоўскі.

Суддзя разгледзела справу за адзін дзень, а на наступны вынесла прысуд. Большасць тых, хто прыйшоў на разгляд справы, так і не змаглі патрапіць у залу суда. На чатырох кароткіх радах лавак ушчыльную
змясціліся каля 40 чалавек. Два рады поўнасцю занялі “практыканты, якія назваліся студэнтамі юрфака БДУ. Маладых людзей адмыслова сагналі ў суд, каб як мага меней людзей патрапіла
на працэс.
А хто ўсё ж змог туды прайсці, трапіў пад беспрэцэдэнтны кантроль. Наведнікам працэсу давялося двойчы прайсці праз металашукальнікі і асабісты дагляд — пры заходзе ў будынак і ў залу суда.
Міліцыянты абмацвалі людзей і капітальна рыліся ў торбах. На ўваходзе ў залу стаяў аператар у штацкім і здымаў на відэакамеру кожнага, хто прыйшоў на суд да Бандарэнкі.
Асноўныя прэтэнзіі да Зміцера зводзіліся да перашкоды руху аўтобусаў па праспекце Незалежнасці падчас акцыі 19 снежня. “Мінсктранс ацаніў страты ад затрымкі іх руху, пакуль па
праспекце адбывалася шэсце, у суму 159 тысяч 475 рублёў. Родныя Бандарэнкі перадалі суддзі квітанцыю аб аплаце гэтай сумы. І прадстаўнік “Мінсктранса адмовіўся на судзе ад свайго
іску да арганізатараў акцыі. А сведкі-кіроўцы паведамілі, што скаргаў ад мінчан наконт затрымкі транспартнага руху вечарам 19 снежня не паступала.
Зміцер Бандарэнка адзначыў, што ў Канстытуцыі гарантуецца права грамадзян на свабоду сходаў і на свабодныя выбары. “Бываюць у жыцці краіны моманты, калі і транспарт можа не пахадзіць. Бо
голас народа павінны быць пачуты, — лічыць ён.
На пытанне пра здароўе палітвязень паведаміў, што яго стан у СІЗА КДБ пагоршыўся. У Зміцера сур’ёзныя захворванні: падагра, язва дванаццаціперснай кішкі. Але самае галоўнае
— хвароба пазваночніка, якая яшчэ да зняволення прывяла да частковага паралічу правай нагі. Зміцера напаткалі чатыры грыжы міжпазванковых дыскаў. І ён хацеў класціся на аперацыю. У
палітвязня — болі ў спіне. Аднак дагляд медыцынскімі спецыялістамі яму так і не забяспечылі.
“Я яшчэ спадзяюся, што поўным інвалідам не буду, — сказаў Зміцер Бандарэнка.