Дзень інфармавання ў аўтазаку
30 верасня ў розных раёнах Мінска былі затрыманы актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сіл, якія раздавалі людзям незалежныя друкаваныя выданні ў рамках Усеагульнага дня
інфармавання, зладжанага Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.
Сярод тых, хто апынуўся ў пастарунках, былі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка, першы сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей
Калякін і сакратар ПКБ Валеры Ухналёў, а таксама карэспандэнт «НЧ».
30 верасня ў розных раёнах Мінска былі затрыманы актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сіл, якія раздавалі людзям незалежныя друкаваныя выданні ў рамках Усеагульнага дня
інфармавання, зладжанага Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.
Сярод тых, хто апынуўся ў пастарунках, былі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка, першы сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей
Калякін і сакратар ПКБ Валеры Ухналёў, а таксама карэспандэнт «НЧ».
Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Сцепаненку затрымалі ў раёне Камароўскага рынку. Яны раздавалі мінакам асобнікі маланакладнай газеты «Глыток паветра». Пасля складання пратаколаў у
пастарунку палітыкаў адпусцілі.
Я ж а 15-й гадзіне накіраваўся да прахадной Трактарнага завода, дзе першы сакратар ПКБ Сяргей Калякін павінен быў раздаваць спецвыпуск афіцыйна зарэгістраванай у Міністэрстве інфармацыі Беларусі
газеты «Товарищ». Аднак працэс «раздачы» доўжыўся ўсяго некалькі хвілін. Да Калякіна падышлі некалькі асоб у цывільным і прапанавалі «прайсці для
размовы»… у «аўтазак», прыпаркаваны непадалёк ад цэнтральнай прахадной МТЗ. Тым часам у кіроўцы Калякіна адабралі дакументы на машыну.
Праз колькі хвілінаў падышлі і да мяне з прапановай праследаваць «для высвятлення асобы». Довады, што я з’яўляюся журналістам зарэгістраванага ў Мінінфарме выдання, сябрам
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (адпаведныя пасведчанні былі ў мяне), апроч таго, маю з сабой пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, на прадстаўнікоў улады не зрабілі
ніякага ўражання. Давялося падпарадкавацца.
У «аўтазаку» Сяргей Калякін ужо праводзіў палітінфармацыю. Дзеля справядлівасці, мушу адзначыць, што тыя, хто нас затрымліваў, паводзілі сябе даволі цывілізавана, ветліва, а
палітыка слухалі з непрыхаванай цікавасцю. Дарэчы, разам з намі ў «аўтазаку» на некалькі хвілін апынуліся яшчэ два маладых чалавекі волатаўскага целаскладу, якія на павер аказаліся
ўсяго толькі «засланцамі» трактаразаводскага кіраўніцтва, якія мусілі назіраць, што адбываецца на плошчы перад завадской прахадной, і дакладаць міліцыянтам. Аднак так атрымалася,
што на некаторы час яны самі апынуліся ў якасці затрыманых. «Кепская ў нас арганізацыя, паміж сабой дамовіцца не змаглі», — рэзюмаваў адзін з супрацоўнікаў праваахоўных
органаў, адпускаючы на волю «наводчыкаў»-небаракаў. І праз паўзу з філасофскім задуменнем дадаў: «Ды і ў вас у апазіцыі не нашмат лепш».
Пасля гэтага нас з Сяргеем Калякіным адвезлі ў РУУС Партызанскага раёна Мінска, дзе развялі па розных кабінетах. Маральна я ўжо быў гатовы правесці ў пастарунку прадугледжаныя заканадаўствам на
выпадак «высвятлення асобы» тры гадзіны. Але спрацавала маё тэлефанаванне ў БАЖ: праз колькі хвілін з кіраўніцтвам РУУСа звязаўся Андрэй Бастунец і даходліва патлумачыў, што я
з’яўляюся не злачынцам ці правапарушальнікам, а ўсяго толькі выканаўцам сваіх прафесійных абавязкаў. У мене папрасілі прабачэння «за недарэчнае затрыманне» і адпусцілі на
ўсе чатыры бакі.