Дзе знайсці крыніцы фінансавання адукацыі?

Хто падрыхтуе выкладчыкаў да акадэмічных свабодаў і калі беларусы атрымаюць права на адукацыйны адпачынак? У сістэме адукацыі Беларусі мала што мяняецца. Тым часам у 2015 годзе магчыма разгляд пытання аб уваходжанні Беларусі ў Балонскі працэс. Шмат што залежыць ад таго, ці ўдасца уладам разняволіць ВНУ. І ў гэтым можа дапамагчы нефармальная адукацыя.



fidena3_650x450.jpg

ВНУне гатовыя да свабоды


Любыя змены і рэформы павінны ўлічваць і магчымасці нефармальнай адукацыі, лічыць каардынатар Лятучага універсітэта ТаццянаВадалажская. Менавіта яна задае развіццё ў змесце і формах адукацыі ў цэлым.
 

— Фармалізаваная адукацыя цесна звязана з эканомікай, яна складана змяняецца. І было б дзіўна, калі б любыя павевы змянялі структуру або праграмы ў ВНУ. А нефармальная адукацыя — гэта месца для інавацый і пошуку, — тлумачыць эксперт.
 

Студэнты, якія задзейнічаны ў адукацыйных ініцыятывах, бачаць розныя падыходы і схемы, могуць параўноўваць і ацэньваць. Гэта ўносіць элемент свабоды і развіцця ва ўсю сістэму адукацыі.
 

Беларусі адмовілі ў далучэнні да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) як раз таму, што краіна не выконвае такія прынцыпы Балонскага працэсу, як акадэмічныя свабоды, інстытуцыянальная аўтаномія і грамадскі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.
 

Аднак далёка не ўсе гэтыя прынцыпы можна ўвесці рашэннем зверху. Эксперты часта паказваюць на негатоўнасць беларускіх выкладчыкаў да акадэмічных свабодаў. Менавіта нефармальная адукацыя спараджае патрэбу ў іх.
 

— Развіццё ініцыятыў у сістэме нефармальнай адукацыі, фарміраванне прасторы, дзе ёсць дух акадэмічнай свабоды, можа пасунуць да зменаў і ва ўніверсітэцкай сістэме ў цэлым, — лічыць Таццяна Вадалажская
 

Эксперт адзначае: нават калі б цяпер краіна ўвайшла ў Балонскі працэс, гатоўнасць акадэмічнай супольнасці да рэформаў напэўна выклікала б шмат пытанняў. Для рэальных змяненняў неабходна засваенне альтэрнатыўнага ладу жыцця ў сістэме адукацыі. Пра гэта не варта забываць і экспертам, якія прапануюць свае рэцэпты лячэння адукацыі ў рамках праекта «Рэфорум».
 

— Ад сённяшняй атмасферы ў беларускай адукацыі, здаецца, усе пакутуюць, але поўная свабода таксама складаная. Акадэмічныя свабоды патрабуюць ад выкладчыкаў вельмі вялікіх намаганняў па ўсведамлення месца свайго курсу ў агульнай стратэгіі універсітэта, смеласці і адказнасці. І калі выкладчык мае вопыт, набыты ў сістэме дадатковай адукацыі, то ён гатовы да рэформаў больш за іншых, — лічыць каардынатар Лятучага універсітэта.
 

Падтрымлівацьадукацыю — гэта нямодна
 

Сярод абставінаў, якія стрымліваюць рух сістэмы нефармальнай адукацыі наперад, Таццяна Вадалажская называе складаныя ўмовы для развіцця трэцяга сектара, якія скоўваюць магчымасці развіцця ініцыятыў.
 

— Задачы лакальнага ўзроўню ставяцца, але глабальныя моцна скаваныя ўмовамі дзейнасці. Ёсць праблемы арэнды памяшкання, рэгістрацыі, траплення ў жорсткія ўмовы выжывання, а не развіцця, — пералічвае эксперт.
 

У краіне неспрыяльная абстаноўка для прыцягнення ўнутранага фінансавання. Гэта нямодна. Ды і для бізнесу, гатовага падтрымліваць у краіне тыя ці іншыя праекты, няма прэферэнцый.
 

— Менавіта ўнутраныя рэсурсы павінны ў першую чаргу быць крыніцай грамадска-значных праектаў у краіне, адукацыйных ў тым ліку. Гэта нармальна, калі грамадзяне зацікаўлены ў развіцці сваёй краіны. Думаю, з часам такіх людзей будзе ўсё больш, хоць гэта працэс няхуткі і адукацыя пакуль не з'яўляецца прыярытэтнай сферай для бізнесу, — прагназуе эксперт.
 

«Нефармальную адукацыю нельга недаацэньваць»
 

Згодна з заканадаўствам, грамадскія арганізацыі не могуць займацца прамой гаспадарчай дзейнасцю, гэта значыць браць плату за навучанне, тлумачыць старшыня Савета асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы ДзмітрыйКарпіевіч.
 

— Наўпроставай магчымасці няма, значыць, павінны быць зарэгістраваныя іншыя структуры. Абавязковай з'яўляецца рэгістрацыя замежнай дапамогі, што звязана з шэрагам складанасцяў. Грамадскія арганізацыі, у якіх ёсць партнёры за мяжой, добра знаёмыя з распаўсюджанай фармулёўкай адмоў у рэгістрацыі «Не бачым мэтазгоднасці». Іншых тлумачэнняў, як правіла, няма, — распавядае эксперт.
 

У выніку неспрыяльных рамачных умоў патэнцыял нефармальнай адукацыі не рэалізуецца ў поўнай меры.
 

Хоць гэты сегмент, на думку эксперта, прадстаўлены ў Беларусі вельмі шырока. Гэта дзейнасць і камерцыйных арганізацый, і трэцяга сектара, і дзяржаўных структур (музеяў, бібліятэк, ВНУ).
 

— Нефармальную адукацыю нельга недаацэньваць, — лічыць Дзмітрый Карпіевіч.
 

У гэтай сферы назіраецца высокая матывацыя, актыўнасць навучэнцаў і зацікаўленасць выкладчыкаў. Тут апрабуюцца новыя падыходы, метады і метадалогія. З'яўляюцца новыя напрамкі.
 

— Менавіта адсюль у фармальную адукацыю прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці ўносяць набытыя інавацыйныя веды, вопыт, назапашаны за мяжой і ў грамадскіх арганізацыях, — перакананы эксперт.
 

Ва ўсім свеце любыя віды атрымання дадатковай адукацыі вітаюцца. Павышэнне кваліфікацыі стымулюецца дзяржавай і працадаўцам.
 

— Ёсць нават такое паняцце — адукацыйны адпачынак, калі работніку прадстаўляецца тры аплатных дня ў годзе для навучання. Прычым гаворка ідзе не аб прафесійным навучанні, а аб асваенні кампетэнцый, важных для асабістага і грамадскага развіцця і росту, — распавядае Дзмітрый Карпіевіч.
 

У Беларусі, на яго думку, ёсць вялікі інтэграцыйны патэнцыял фармальнай і нефармальнай адукацыі. І паспяховыя прыклады таксама ёсць. Напрыклад, Інстытут трэцяга ўзросту ў Брэсце ствараўся пры партнёрстве тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Брэста і Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта.
 

— Яны сумесна рэалізавалі ідэю Інстытута трэцяга ўзросту. Гэта прыклад супрацоўніцтва акадэмічнай адукацыі і тэрытарыяльнага цэнтра, які выступіў у дадзеным выпадку як правайдэр нефармальнай адукацыі. Такіх прыкладаў даволі шмат, — кажа старшыня Савета асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.
 

Дзмітрый Карпіевіч шкадуе, што большасць грамадскіх арганізацый практычна не могуць працаваць у сістэме сярэдняй адукацыі.
 

— Школа губляе патэнцыял. Для адукацыйнай дзейнасці важна аналізаваць свае дзеянні, вывучаць вопыт іншых. Грамадскія арганізацыі маглі б садзейнічаць ўключэнню настаўнікаў у міжнародныя праекты, вывучэнне замежнага вопыту. Пілотныя праекты ў гэтай сферы ёсць, і іх эфектыўнасць відавочная, — лічыць эксперт.
 

У цэлым для развіцця і рэфармавання сістэмы адукацыі, для таго, каб яна была адэкватная выклікам сучаснасці, у краіне павінна развівацца і фармальнае і нефармальную адукацыю. Ні адзін з сегментаў вырашыць усе праблемы ў адзіночку не зможа, падкрэслівае эксперт.

zautra.by

Пераклад НЧ