Актывісты Светлагорску 6 месяцаў спрабуюць праз суд атрымаць экалагічную інфармацыю пра завод

Тамара Кавальчук – ураджэнка Светлагорскага раёну, у лістападзе мінулага году падала заяву ў суд Светлагорскага раёну прымусіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ЦКК (цэлюлозна – картонны камбінат), канцэрн «Беллесбумпром» даць грамадскасці  экалагічную інфармацыю, якая тычыцца працы завода беленай цэлюлозы. Напрыканцы 2017 года на прадпрыемстве пачаліся пуска – наладачныя працы, і з гэтага часу людзі стала адчуваюць смурод шкодных выкідаў у паветра і ваду. З сувязі з гэтым, пагоршыўся стан здароў’я жыхароў Светлагорску і раёну.

img_0156_1.jpg

Прайшло ўжо паўгады з дня падачы заявы ў Светлагорскі раённы суд, а справа так і не распачата. Суддзя раённага суду Людміла Сядзько наўмысна, на думку экалагічных актыістаў, зацягвае час і пад надуманымі падставамі не распачынае па сутнасці разгядаць справу. У прыватнасці, спрабуе спагнаць з заяўніка Тамары Карповіч дадатковыя грошы за магчымасць звярнуцца ў суд. Яна не пагадзілася з рашэннем суддзі раённага суду і аспрэчыла яго ў Гомельскім абласным судзе.
13 чэрвеня адбылося паседжанне суду, які адмяніў рашэнне суддзі Светлагорскага раёну Людмілы Сядзько. Такім чынам, спадзюцца экалагічныя актывісты і Тамара Кавальчук, нарэшце ў светлагорскім суддзе распачнецца грамадзянскі працэс, у выніку якога адказныя за шкодныя выкіды інстанцыі будуць вымушаны даць экалагічную інфармацыю жыхарам Светлагорску і раёну.
На працэсе прысутнічалі жыхары Светлагорску і вёскі Якімавай Слабады, якія ўваходзяць у ініцыятыўную групу па грамадскаму маніторынгу працы завода беленай цэлюлозы. Яны распавялі пра сітуацыю са шкоднымі пахамі з прадпрыемтсва, негатыўныя наступствы для здароўя людзей сумроду, падзяліліся планамі змагання за права на чыстае навакольнае асяроддзе, патлумачылі чаму ў Светлагорску няма масавых пратэстаў супраць шкодных выкідаў з заводу.
Паводле gomelspring.org