Функцыі Telegram, якія важна ведаць

Некалькі парад для змяншэння рызыкі пераследу праз папулярны месенджар.

Ілюстрацыйная выява: Adobe Stock

Ілюстрацыйная выява: Adobe Stock

У Тэлеграме цяпер можна адпраўляць фота і відэа, якія немагчыма захаваць і нават заскрыніць, а таксама галасавыя паведамленні, якія самавыдаляцца пасля праслухоўвання. «Медыязона» расказвае пра пяць функцый Тэлеграма, каб перасылаць палітычныя мемы або навіны пра вайну было менш рызыкоўна.

Фота і відэа, якія самавыдаляюцца

У апошніх абнаўленнях у Тэлеграме з'явілася магчымасць адпраўляць фота і відэа, якія самавыдаляюцца. Працуе гэтая функцыя толькі са смартфонаў.

Як адправіць такія файлы:

  • націсніце на сашчэпку і абярыце фота ці відэа, якое хочаце адправіць,
  • у полі подпісу справа націсніце на адзінку,
  • выберыце час, праз які фота выдаліцца пасля адкрыцця (3, 10 або 30 секунд).

Як толькі суразмоўца адкрые ваша фота, яно выдаліцца праз зададзены час. Захаваць фота ці зрабіць яго скрыншот немагчыма.


Глядзіце таксама

Галасавыя паведамленні, якія выдаляюцца самі

Галасавыя паведамленні, якія выдаляюцца самі, у адрозненне ад фота і відэа, вы можаце адправіць як з мабільнай, так і з камп'ютарнай версіі месенджара.

Як адправіць:

- націсніце на мікрафон ў правым куце і пацягніце паказальнік уверх,

- націсніце на кружок з лічбай 1.

Як толькі чалавек праслухае ваша паведамленне, яно выдаліцца ў дыялогу. Захаваць і пераслаць гэтае паведамленне нельга.

Паведамленні, якія самавыдаляюцца

Паведамленні, якія самавыдаляюцца, даступныя толькі ў сакрэтных чатах. Калі вы плануеце абмяркоўваць данаты, вайну ва Украіне ці ўчастковага, абавязкова карыстайцеся сакрэтнымі чатамі.

Імі можна карыстацца толькі з тэлефона, а даныя з іх немагчыма экспартаваць. Плюс, паведамленні з гэтага чата нельга пераслаць і ў ім нельга зрабіць скрыншоты.

Як пачаць сакрэтны чат:

  • выберыце суразмоўцу і націсніце на яго профіль,
  • затым — кнопку «Яшчэ»
  • і «Пачаць сакрэтны чат».

У акенцы, дзе трэба набіраць паведамленне, з правага боку ёсць таймер — выберыце час, праз які выдаляцца паведамленні.


Глядзіце таксама

Таксама можна наладзіць аўтавыдаленне паведамленняў для ўсіх чатаў. Гэта значыць, усе вашы паведамленні будуць выдаляцца праз дзень, тыдзень ці месяц — гэты тэрмін можна выбраць. Для гэтага зайдзіце ў налады, перайдзіце ў «Канфідэнцыйнасць і бяспека» і наладзьце таймер аўтавыдалення.

Сінхранізацыя кантактаў

Функцыя, якую трэба адключыць, як толькі вы завялі профіль у Тэлеграме. Тэлеграм па змаўчанні сінхранізуе ваш акаўнт з тэлефоннай кніжкай.

Пры затрыманні сілавікі могуць паглядзець спіс вашых кантактаў і тых, з кім вы часцей за ўсё маеце зносіны.

Прыбіраем сінхранізацыю:

  • зайдзіце ў «Налады»,
  • перайдзіце ў раздзел «Канфідэнцыйнасць і бяспека»,
  • прагартайце ўніз да «Налады даных»,
  • націсніце «Выдаліць сінхранізаваныя кантакты»,
  • прыбярыце паўзункі з палёў «Сінхранізаваць кантакты» і «Прапаноўваць частыя кантакты».


Глядзіце таксама

Утойванне нумару і імя карыстальніка

Першая рэкамендацыя, каб зрабіць акаўнт ананімным — схаваць нумар і прыбраць імя карыстальніка, тады ваш кантакт не змогуць нікому перадаць.

Прыбіраем імя:

  • зайдзіце ў «Налады»,
  • націсніце «Рэдагаваць» у верхнім правым куце,
  • выдаліце імя карыстальніка (тое, што з «сабачкам»),
  • захавайце змены.

Хаваем нумар тэлефона:

  • зайдзіце ў «Налады», адтуль — «Канфідэнцыйнасць і бяспека».
  • перайдзіце ў «Нумар тэлефона»,
  • у полі «Хто можа бачыць мой нумар тэлефона» пазначце «Ніхто»,
  • у полі «Хто можа знайсці мяне па нумары» выберыце «Мае кантакты».
  • перайдзіце ў «Выключэнні» і выдаліце адтуль усе кантакты.

Цяпер ніхто не будзе бачыць ваш нумар тэлефона і імя карыстальніка. Знайсці ваш нумар у Тэлеграм зможа толькі той, каго спачатку вы дадасцё ў свае кантакты. Гэтыя налады патрэбныя, каб ніхто не змог перадаць ваш кантакт у Тэлеграме іншым людзям.