Германовічы. Сустрэча краязнаўцаў
У вёсцы Германовічы прайшла Віцебская абласная канферэнцыя «Апошнія краязнаўчыя дасягненні Дзісеншчыны». Яна адбылася ў літаратурна-мастацкім музеі імя Міхася Райчонка —
літаратара, даследчыка мясцовай даўніны, які ў маладым веку заўчасна адышоў у нябыт. Арганізавала мерапрыемства кіраўнік культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак. На
канферэнцыю сабралася болей за 40 краязнаўцаў з Мінска, Віцебска, Браслава, Глыбокага, Міёр, Шаркаўшчыны. Былі абмеркаваны пытанні пошуку рэчавых, выяўленчых і пісьмовых рэліквій, а таксама праблемы
стварэння экспазіцый грамадскіх музеяў і формы іх працы.
Ашмяны. Лепшыя на Гродзеншчыне
Эксперты Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў склалі рэйтынг самых гасцінных для бізнесу беларускіх гарадоў. На Гродзеншчыне першае месца занялі Ашмяны. На Віцебшчыне ў лідэрах
— Полацк і Дзісна, а агулам па краіне — Ліда і Крычаў. Такое даследаванне ў Беларусі правялі ўпершыню. Адмыслоўцы цэлы год вывучалі беларускія гарады па розных крытэрах. Улічвалася
і колькасць бізнесменаў у горадзе і тое, колькі грошай яны прыносяць у гарадскую казну, а таксама якую прадукцыю прадпрымальнікі прадаюць за межамі свайго горада. Мінск складальнікі рэйтынгу ў разлік
вырашылі не браць.
Віцебск. Чарговы падарунак з Расіі
Паколькі афіцыйны вываз з Расіі арыгіналаў твораў выяўленчага мастацтва абмежаваны законам і мае пэўную працэдуру, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта гэтай краіны Сяргей Нарышын падараваў гораду 6
копій палотнаў знакамітага мастака Іллі Рэпіна. «У мінулы год падчас «Славянскага базару ў Віцебску» я наведаў музей-сядзібу Здраўнева, дзе працаваў у свой час мастак,
— патлумачыў Нарышын. — І ў мяне ўзнікла ідэя перадаць Віцебску падарунак». Копіі твораў размешчаны ў Віцебскім мастацкім музеі.
Падрыхтаваў Язэп Палубятка
Германовічы. Ашмяны. Віцебск.
- Грамадства
- 17-07-2009
Германовічы. Сустрэча краязнаўцаў
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: