Google пераклаў «Расійскай Федэрацыі» як «Мордар»

У Google пракаментавалі пераклад словазлучэння «Російська Федерація» з украінскай на рускую як «Мордар». У карпарацыі растлумачылі, што Google Translate працуе аўтаматычна, без удзелу людзей.



images100.jpg

Google Translate — гэта аўтаматычны перакладчык, які працуе без удзелу людзей, выкарыстоўваючы толькі алгарытмы. Калі Google Translate стварае аўтаматычны пераклад, ён выкарыстоўвае ўзоры з сотняў мільёнаў дакументаў, каб вызначыць, які варыянт можа быць найбольш правільным, адзначыў прадстаўнік кампаніі.

Але аўтаматычны пераклад — гэта «вельмі складаная сістэма», паколькі значэнне слоў залежыць ад кантэксту, у якім яны выкарыстоўваюцца, дадаў ён. «Таму бываюць памылкі і няправільныя пераклады, якія мы стараемся выправіць як мага хутчэй, як толькі даведваемся пра іх», — распавёў прадстаўнік Google.

Раней паведамлялася, што Google Translate перакладае з украінскай «Російська Федерація» на рускую як «Мордар», а прозвішча «Лаўроў» — як «грустная лошадь».

У жніўні 2015 украінскія СМІ паведамлялі, што Google Translate перакладае «революція гідності» як «палітычны крызіс на Украіне».

Паводле: РБК