Актывістка, якая адмовілася вітаць Лукашэнку, адвезла падарункі дзецям украінскага Данбаса
Наталля Гарачка арганізавала гуманітарную акцыю ў прыфрантавой зоне.

charter97.org
Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
“На 20 даляраў і трыста тысяч, а таксама на мае 150 даляраў, купілі тушонкі, пірожных і печыва. Курэй для супу ўкраінскія аптавікі нам дарам аддалі, калі даведаліся, што я з Беларусі прыехала, каб купіць дзецям з Гранітнай паесці. Рэчы і абутак таксама перадала”, — піша Наталля.
Валанцёр працягвае збіраць грошы на дапамогу дзецям з украінскага Данбаса. Жадаючыя могуць звязацца з ёй і перадаць для жыхароў Гранітнага і Мірнага вопратку ці грошы, на якія будзе набытая ежа.
Наталля Гарачка стала вядомай у інтэрнэце, калі, будучы назіральнікам падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, не ўстала і не павітала Аляксандра Лукашэнка, які галасаваў на ўчастку №1. Паводле яе слоў, тым самым яна паказала стаўленне людзей да “кіраўніка”.
Паводле: Хартыя 97