Амерыканскі генерал: паводзіны Расіі ўяўляюць праблему
Кіраўнік аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША кажа пра тое, якую праблему ўяўляе сабой Расія.
Паводзіны Расіі ўяўляюць праблему для ЗША і іх саюзнікаў, заявіў старшыня аб’яднанага камітэту начальнікаў штатаў ЗША генерал Джозэф Данфорд.
Адказваючы ў панядзелак на пытанне аб новай расійскай стратэгіі нацыянальнай бяспекі, у якой пашырэнне і ўмацаванне NАТО трактуецца як пагроза Расіі, генерал Данфорд адзначыў, што такая пазіцыя Масквы не мяняе яго ўяўленняў пра пагрозу, якую ўяўляе сабой Расія. Па словах генерала, ён робіць сваю выснову на падставе паводзінаў Масквы, зыходзячы з таго, якім арсеналам зброі — ядзернай і звычайнай — яна валодае, з таго, якую пагрозу яна ўяўляе саюзнікам ЗША. Паводзіны Расіі ва Украіне, у Крыме і Грузіі прымушаюць Вашынгтон сур’ёзна ставіцца да вайсковага патэнцыялу Масквы, заявіў Джозэф Данфорд.
Кіраўнік аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША паведаміў пра тое, што з часу ўступлення на пасаду ў кастрычніку мінулага году ён двойчы размаўляў з начальнікам генеральнага штаба Расіі Валерыем Герасімавым і плануе падтрымліваць сталы кантакт са сваім расійскім калегам.