Абмен валюты — новая праблема Крыма

З новага года ва ўсіх крымскіх гарадах перасталі працаваць пункты абмену валют.



Фота charter97.eu


Цяпер абмяняць долары, еўра ці грыўні на расійскія рублі можна толькі ў банках і толькі пасля запаўнення адпаведных дакументаў.

Больш падрабязна пра гэта — украінскі карэспандэнт "Радыё Рацыя" Марцін Война.

— Крымскія ўлады тлумачаць такую сітуацыю заканчэннем “пераходнага перыяду”, цягам якога законы на тэрыторыі анексаванага Крыма павінны быць сінхранізаваныя з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. А згодна тых расійскіх законаў, набываць і прадаваць валюту можна толькі ў банках, дзе трэба ў пісьмовай форме тлумачыць ці паходжанне валюты пры яе продажы, ці наяўнасць расійскіх рублёў на яе прыдбанне.

Такім чынам, усе абменныя пункты, якіх на крымскай паўвыспе было некалькі тысяч, мусяць быць ліквідаваныя. Але ж іх супрацоўнікі, хутчэй за ўсё, не застануцца без працы: яны ці папоўняць шэрагі вулічных “мянялаў”, ці паадкрываюць нелегальныя валютныя інтэрнэт-біржы.

Такія нязручнасці з абменам валют напэўна створаць дадатковыя праблемы для тых нешматлікіх замежнікаў, якія яшчэ збіраліся наведаць Крым.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: