
Падчас аналізу сацыяльнага профілю «VK» былі атрыманыя дадзеныя, якія сведчаць, што Мікіта Гаравы з'яўляецца вайскоўцам-здраднікам. Да анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй ён даваў прысягу на вернасць украінскаму народу, цяпер ён служыць ужо інтарэсам РФ і выконвае злачынныя загады Крамлю ў Сірыі. Архіў на сацыяльны профіль:https://archive.is/UlnaX.
Фота з профілю Мікіты Гаравога падчас службы ў збройных сілах Украіны.
Наступныя фота Мікіты Гаравога былі зробленыя ўжо ў ролі вайскоўца 810-й АБМП ЧФ РФ.
Стаўленне да здраднікаў і перабежчыкаў у ЗС РФ грэблівае. Фота з сэрыі: «Я і мой душара», ролю «душары» расійскіх марпехаў выконвае Мікіта Гаравы.
Па ўсім відаць, здраднікам і перабежчыкам пад расійскія сцягі дастаюцца прывілеі і выправы ў авангардзе эскортаў «гарматнага мяса» для ажыццяўленьня авантураў Крамлю ў Сірыі.
Мікіта Гаравы таксама меў шчасце атрымаць «шчаслівы камандзіровачны квіток» у Сірыю, дзе ён таксама паспеў пакінуць свае сляды і “зліць” у адкрыты доступ інфармацыю, якая дапамагла супольнасьці InformNapalm вызначыць месцазнаходжанне апорнага пункту расійскіх войскаў, які знаходзіцца за 7.5 км ад авіябазы Хмеймім. Прыблізныя каардынаты апорнага пункту 35°24’32.5″N 36°01’48.7″E (каардынаты на мапе).
Гэты фатаздымак таксама выкладзены на старонцы сацсеціва маці гэтага марскога пяхотніка Святланы Гаравой (Чэмерыс). Мабыць, яна вельмі ганарыцца тым, што ейны сын паехаў забіваць сірыйцаў.
На старонцы самога Мікіты гэтае фота суправаджаецца цікавымі каментарамі сяброў: “Сірыйскі маньяк ))”, на што Гаравы адказвае (пакідаем у арыгінале): “Полюбому, на охоте )))”.
Таксама марскі пяхотнік, якому ўжо след даваць званне «двойчы здрадніка», выклаў фатаздымак з геатэгам, які зафіксаваў мясцовасьць у раёне апорнага пункту, ідэнтыфікаванага вышэй.
Дзякуючы Гаравому сталася вядомым, што перакідванне расейскіх марскіх пяхотнікаў з авіябазы Хмеймім да апорнага пункту ажыццяўляецца на гелікоптэры Мі-8.
А па заканчэнні тэрміну «камандзіроўкі ў Сірыю» марпехаў дастаўляе дадому лятак Іл-76МД, рэгістрацыйны нумар RA-76763, серыйны нумар 0073480413.
Цікава, што Мікіта на сваёй старонцы ў сацсеціве таксама актыўна падтрымлівае расейскую прапаганду падпяваючы: «Турцыя — памагаты тэрарызму». Верагодна, такая падмена маральна-каштоўнасных арыентыраў з абвінавачваннем, што ўсе навокал ёсць «тэрарыстамі», а Расія — «міратворац», дапамагае расійскім жаўнерам здымаць псыхалагічны бар’ер у выкананні злачынных загадаў, з-за якіх гінуць сотні невінаватых мірных людзей.
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын
Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org