Навукоўцы абяцаюць да 2045 пачаць уваскрашаць мёртвых
Амерыканскі навуковец-прадпрымальнік Джош Боканегра абвясціў аб рэгістрацыі новай праграмы штучнага інтэлекту Humai, канчатковай мэтай якой з’яўляецца ўваскрашэнне мёртвых да 2045 года.

Фота з сайта krynica.info
Ён мае намер замарожваць чалавечы мозг з выкарыстаннем крыёнiкi і вельмі нізкіх тэмператур, а ў наступным ўжыўляюць захаваны мозг у штучна створанае цела, піша брытанскi Sunday Express.
Пакуль што навукоўцы не ўмеюць ствараць такія целы, але, па словах Боканегры, замарожваць мозг памерлых можна ўжо цяпер.
Многія навукоўцы лічаць гэта ўтопіяй і адзначаюць, што немагчыма захаваць ўсе клеткі мозгу, а таксама мяркуюць, што пры поспеху паводзіны ўваскрэшаных людзей будуць непрадказальнымi.
Раней Пітэр Ры з Арызонскага ўніверсітэта і Самюэль Цiшэрман з Універсітэта Мэрылэнда ўжо даказалі, што ажывіць людзей можна нават праз некалькі гадзін пасля іх смерці. Спецыялісты лічаць, што ажывіць арганізм можна, калі з яго вывесці ўсю кроў, а потым астудзіць цела прыкладна на 20 градусаў. Затым кроў вяртаюць у вены спецыяльнай помпай.