Галоўны нарколаг адказаў зоаабаронцам

Выпрабаванні ветэрынарных прэпаратаў, уключаных у спіс асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, дазволеных да кантралюемага абароту, можна праводзіць у лабараторыях Міністэрства аховы здароўя, паведаміў журналістам 21 студзеня галоўны нарколаг ведамства Іван Канаразаў.



narkoz_dlia_zivotnych.jpg

29 студзеня ўваходзіць у сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя № 122, у адпаведнасці з якой тылетамін, што ўваходзіць у склад ветэрынарнага прэпарата "Залетыл", які выкарыстоўваецца для наркозу, уключан у спіс двух асабліва небяспечных нарка

Нагадаем, у сярэдзіне студзеня ГААЖ "Эгіда" ініцыявала збор подпісаў на інтэрнэт-платформе change.org супраць уваходжання ў сілу пастановы Міністэрства аховы здароўя № 122 ад 10 снежня 2013 года, у адпаведнасці з якой рэчыва тылетамін, што ўваходзіць у склад ветэрынарнага прэпарата "Залетыл", які выкарыстоўваецца для наркозу, уключана ў спіс двух асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчваў, дазваоленых да кантралюемага абароту.
 

Паводле звестак зоаабаронцаў, пасля ўваходжання пастановы ў сілу выкарыстанне прэпарата павінна будзе ліцэнзавацца Міністэрствам аховы здароўя. Адным з патрабаванняў для атрымання ліцэнзіі з'яўляецца даванне копіі атэстата акрэдытацыі ўласнай выпрабавальнай лабараторыі або дагавора з акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй на правядзенне дзяржаўнага кантролю якасці наркатычных рэчываў, адзначылі ў "Эгідзе". Разам з тым зоаабаронцы падкрэслілі, што ў Беларусі такіх ветэрынарных лабараторый няма.
 

Як патлумачыў Канаразаў, для правядзення даследавання ў лабараторыях няма розніцы паміж ветэрынарнымі прэпаратамі і прэпаратамі, якія выкарыстоўваюцца ў ахове здароўя.
 

"Я разумею, што, можа быць, некаторым людзям будзе цяжэй працаваць, — адзначыў ён. — Але выбар прэпаратаў для выкарыстання ў ветэрынарыі, у тым ліку і для наркозу, вялікі".
 

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Мікалая Карпянкова, пасля ўнясення пэўных сінтэтычных канабіноідаў, якія выкрыстоўваюцца ў курыльных сумесях, у спіс забароненых да распаўсюджвання іх актыўнае распаўсюджванне ў Беларусі спыняецца. У той жа час у краіне распаўсюджвацца тылетамін. "Яго набываюць у ветэрынарыі, разводзяць у вадкасцях з утрыманнем спірту і вырабляюць наркатычныя рэчывы", — адзначыў Карпянкоў.
 

"Можна ўявіць, што ў маладога чалавеа творыцца ў галаве, калі тылетамін выкарыстоўваецца для абязбольвання, абезрухоўвання і ўсыплення жывёл. Ён кідаецца ў акно, кагосьці забівае або ўчыніяе іншыя ўчынкі, якія проста не ўкладваюцца ў нармальныя паводзіны", — сказаў прадстаўнік МУС.
 

Ён падкрэсліў, што ў адпаведным парадку тылетамін можна выкарыстоўваць у ветэрынарыі. "Магчыма, гэта выклікае пэўныя нязручнасці на нейкі час, але мы будзем настойлівыя. Усё будзе адрэгулявана", — сказаў Карпянкоў.
Паводле яго слоў, тылетамін забаронены ў Заходняй Еўропе і ЗША.
Пастанова Міністэрства аховы здароўя № 122 набывае моц 29 студзеня.

Анастасія Салановіч, БелаПАН