Фотафакт: вялізны партрэт рэпрэсаванага архітэктара ў Гомелі
Гомельскія графіцісты намалявалі партрэт рэпрэсаванага архітэктара на муры дома ў цэнтры горада.
Незвычайную карціну могуць заўважыць гамельчукі, праходзячы па вуліцы Кірава. Тут, проста на фасадзе дома нумар 44 малююць велізарны партрэт чалавека, якога большасць гамельчукоў, напэўна, і не
ведае. Графіст на аўтакране выводзіць аэразольнымі фарбамі твар таленавітага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, аўтара большасці захаваных у Гомелі старадаўніх будынкаў. Праўда,
помніка архітэктару ў горадзе да гэтага часу няма, але цяпер будзе хоць бы такі арыгінальны мэмарыял, каб болей гамельчукоў даведаліся, каму яны абавязаныя навакольным хараством.

Будаваць будынкі паводле праектаў Шабунеўскага ў Гомелі пачалі з канца 19-га стагоддзя, а ўжо ў 1937 архітэктара рэпрэсавалі, ён загінуў у высылцы. І ягоным апошнім — няскончаным — творам стаў менавіта дом нумар 44 на
вуліцы Кірава.
«Таму партрэт выяўляе палову твару, як сімвал тых спраў, якія архітэктар не паспеў скончыць», — распавядае графіст Канстанцін Окунеў,
дарэчы, тэхнік-архітэктар па адукацыі.
Характэрна, што замовілі графіці мясцовыя ўлады — адміністрацыя Чыгуначнага раёна Гомеля.
Аўтарам ідэі стаў Сяргей Ляпін, а эскіз намаляваў Дзмітрый Ніканораў.
kp.by