Хронікі рэпрэсій. «Справу TUT.ВY» перададуць у пракуратуру, 68-гадовага пенсіянера асудзілі за два каментары
З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі звесткі пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі за 17 лістапада.
![54562620_605.jpg 54562620_605.jpg](/img/v1/images/54562620_605.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да TUT.ВY. Абвінавачаныя азнаёміліся з ягонымі матэрыяламі, у бліжэйшы час яно будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Нагадаем, па «палітычнай» справе праходзіць 15 чалавек, дагэтуль за кратамі знаходзяцца Марына Золатава і Людміла Чэкіна.
У судзе
Ленінскага раёна Мінска 11 кастрычніка адбыўся разгляд крымінальнай справы па
ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі
парадак) супраць індывідуальнага прадпрымальніка Івана Андалюкевіча. Суддзя
Анастасія Ачалава прызначыла яму два гады «хатняй хіміі». Да суда Іван быў на
волі пад закладам у памеры 9 600 рублёў (эквівалентна 3 800 даляраў).
Згодна з версіяй
абвінавачвання, Андалюкевіч «выкарыстоўваючы ў якасці пратэснага сімвала знак «V» у выглядзе паднятых уверх паказальнага і сярэдняга пальцаў правай
рукі, ажыццявіў блакаванне руху транспарту з дапамогай выхаду з іншымі асобамі
і знаходжання на праезнай частцы».
![Наталлі Дулінай узмацнілі абвінавачанне Палітзняволенай выкладчыцы Наталлі Дулінай узмацнілі абвінавачанне. Ёй пагражае да шасці гадоў](/img/v1/images/photo_2022_11_17_18_55_29.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У судзе
Віцебскага раёна 16 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў
дачыненні да 68-гадовага палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава. Мужчыну
абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК).
Пасля ранення і
гібелі ва Украіне ад рук расійскіх вайскоўцаў ягонай дачкі і пляменніцы,
мужчына размясціў у «Аднакласніках» два каментары пра Лукашэнку, якія
экспертыза палічыла «абразлівымі».
На чарговым
судовым пасяджэнні Патапаў заявіў, што ў яго пастаянна дрэннае самаадчуванне,
цяжкасць у галаве, слабасць і ён вымушаны прымаць абязбольныя сродкі. Яму
абяцалі абследванне ў медыцынскім стацыянары, але апошнія 94 дні ён знаходзіўся
ў жорсткіх умовах зняволення ў ШІЗА.
Тым не меней гэта не паўплывала на рашэнне суда: суддзя Наталля Траццякова прысудзіла
Аляксандру пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
![Адвакатаў Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага і Алеся Бяляцкага хочуць пазбавіць ліцэнзіі Адвакатаў Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага і Алеся Бяляцкага хочуць пазбавіць ліцэнзіі](/img/v1/images/_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__8__logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Мінскім
абласным судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы 34-гадовага жыхара
сталіцы Міхаіла Нямцова. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай
варожасці па ч.1 арт. 130 КК і ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК).
Па матэрыялах абвінавачання,
Нямцоў размясціў у мессенджер Telegram паведамленне, у якім змяшчалася
«відавочна негатыўная ацэнка асоб, якія служаць у арміі і ўнутраных войсках
Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь». Гэтыя ацэнкі звязаныя з падзеямі ў
Казахстане, калі там адбыліся хваляванні і гібель мірных пратэстоўцаў. Акрамя
таго, ён размясціў паведамленне, у якім нібыта «прыніжаў гонар і годнасць Лукашэнкі».
У выніку, суддзя
Ірына Майко прызначыла Міхаілу пазбаўленне волі тэрмінам тры гады з адбываннем
у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
![Марыю Калеснікаву хочуць змясціць у ШІЗА? Марыю Калеснікаву хочуць змясціць у ШІЗА?](/img/v1/images/kalesnikava_4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Былую
палітзняволеную паштальёнку Ларысу Танкашкур адправілі на «суткі». Яе прызналі вінаватай у «дробным хуліганстве» паводле арт. 19.1 КаАП і арыштавалі на 14 сутак.
Жанчыну затрымалі ў сераду раніцай у Мінску. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, адразу пасля вызвалення пасля папярэдняга арышту Танкашкур даслала дадзеныя свайго суддзі і пракурора ў «Чорную Кнігу Беларусі».
Нагадаем,
напачатку 2021 году Ларысу асудзілі да трох месяцаў
арышту за перадачу ў тэлеграм-чат дадзеных дзесяткаў міліцыянтаў.
У Мінску сілавікі
затрымалі 29-гадовую дзяўчыну за ўдзел у пратэстах. Нагодай сталі яе фатаграфіі
ў Tinder, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з
бел-чырвона-белым сцягам. Яна змешчана ў ІЧУ, супраць яе распачалі крымінальную
справу па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць
грамадскі парадак).
На праўладным
тэлеграм-канале заявілі, што пасля затрымання мінчанкі дзве яе сяброўкі, з
якімі яна хадзіла на маршы, паспрабавалі з'ехаць з Беларусі. Адной удалося
выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай,
паведамляе «Л*стэрка».
![У Беларусі плюс 11 палітвязняў Яшчэ 11 чалавек прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі. За што іх пераследуюць](/img/v1/images/43333810_605.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Слоніме ГУБАЗіК
затрымаў актывіста Віктара Марчыка. На змантаваным пасля затрымання відэа мужчына «прызнаецца» ў тым, што распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы»
і абяцае больш гэтага не рабіць.
Віктар — сябра
Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу і актывіст грамадзянскай кампаніі
«Еўрапейская Беларусь».
У Маскве за абразу Лукашэнкі затрымалі беларуса — ён спрабаваў схавацца ў гатэлі. 40-гадовы Станіслаў Ільін трапіў у вышук на радзіме за абразу Лукашэнкі. Каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, Ільін вырашыў згубіцца ў Расіі — ён прыехаў у Маскву і пасяліўся ў гатэль.
Як паведамляе
«База», 14 лістапада ў гатэль прыйшлі паліцэйскія і затрымалі Станіслава.
Цяпер яму пагражае дэпартацыя і да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў Беларусі.
Вясковых настаўніц з Буда-Кашалёўскага раёна аштрафавалі за падпіскі і прымусілі «каяцца» на відэа.
Як паведамляе «Фл*гшток», сярод пакараных — дзве вясковыя настаўніцы, якія атрымалі штраф.
Паведамляецца, што агулам суд Буда-Кашалёўскага раёна пакараў за падпіскі ўжо 17 мясцовых жыхароў — на кожнага накладзены штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а ў семярых з іх канфіскаваныя тэлефоны.
КДБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзесяці чалавек. Цяпер у ім 951 чалавек, з іх 206 — беларусы.
«Тэрарыстамі» цяпер з'яўляюцца Павел Нікіценка, Сяргей Петрушэнка, Таццяна Трафімчык, Марыя Фаміна, Максім Фралоў, Сяргей Нікіцін, Дзмітрый Плескачоў, Аляксандр Масевіч, Ігар Арцюх, Іван Янчанка.
![34534563567356_720x400.jpg 34534563567356_720x400.jpg](/img/v1/images/34534563567356_720x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Напрыканцы крыху гумару. Супраць кіроўцы
«жывемабіля» Андрэя Кулакова распачалі крымінальную справу, у адказ хлопец, які даўно з'ехаў з Беларусі, зняў сатырычнае «пакаяльнае
відэа».
На відэа хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе вазіў на
«жывемабілі» людзей, у сувязі з чым прыйшоў у заняпад наш грамадскі транспарт у
горадзе Віцебску». Таксама ў відэа гаворыцца, што Кулакоў «спрабаваў правезці ў
краіну сродак для звяржэння рэжыму, а менавіта дыхлафос».
Андрэй — кіроўца
мікрааўтобуса Volkswagen Transporter T3 з бел-чырвона-белай сімволікай, які
жыхары Віцебску назвалі «жывемабілем». Андрэя на 11 месяцаў пазбавілі правоў і
аштрафавалі на 364,5 рубля за ДТЗ, у якім БЧБ-бусік сутыкнуўся са службовай
машынай ДАІ.