Палітзняволенай выкладчыцы Наталлі Дулінай узмацнілі абвінавачанне. Ёй пагражае да шасці гадоў
Палітзняволенай Наталлі Дулінай узмацнілі абвінавачанне. Цяпер былой выкладчыцы МДЛУ інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
![photo_2022_11_17_18_55_29.jpg photo_2022_11_17_18_55_29.jpg](/img/v1/images/photo_2022_11_17_18_55_29.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі
«З*ркала», ёй выставілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК — цяпер
выкладчыцы пагражае да 6 гадоў зняволення.
Наталлю затрымалі
3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК) і
змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў. Да гэтага
цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных
адміністрацыйных артыкулах.
15 лістапада
Дуліна сустрэла за кратамі сваё 58-годдзе.
![Наталля Дуліна пра «савок» і Расію Наталля Дуліна: Беларусам трэба пазбавіцца ад «саўка» і Расіі](/img/v1/images/nata_dulina1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Наталля Дуліна —
былы дацэнт кафедры італьянскай мовы, лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў па
італьянскай мове ў Беларусі. Наталля Дуліна падтрымала страйк і пратэсты
студэнтаў. Была таксама сяброўкай Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні
палітычнага крызісу ў Беларусі. У 2020 годзе яна адседзела 14 сутак
адміністрацыйнага арышту па артыкуле за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве
і была звольнена з МДЛУ. Усяго з 2020 года яе затрымлівалі пяць разоў, гэта —
ужо шосты.