Яшчэ 11 чалавек прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі. За што іх пераследуюць

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Агулам у іх спісах зараз 1428 палітычных зняволеных, але насамрэч іх істотна болей.

43333810_605.jpg

Палітвязнямі прызнаныя:

Аляксей Кузьмін, узяты пад варту паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці альбо варажнечы) за перадачу дадзеных дзяржаўных службоўцаў, датычных да рэпрэсій, у пратэсны тэлеграм-канал;

Аляксей Дайнэка, асуджаны паводле арт. 130 КК за каментары ў сацыяльных сетках да 1,5 года пазбаўлення волі;

Уладзіслаў Купрыянаў, узяты пад варту паводле арт. 130 КК за перадачу дадзеных дзяржаўных службоўцаў, датычных да рэпрэсій, у пратэсны тэлеграм-канал;

Андрэй Ражкоў, асуджаны паводле арт. 130, 364, 369, 391 КК за каментары ў сацыяльных сетках да трох гадоў калоніі;

Сяргей Савіч, узяты пад варту паводле арт. 130 і ч. 3 арт. 361 КК за каментары ў сацыяльных сетках з заклікамі да санкцый;

Аляксандр Петушкоў, асуджаны паводле арт. 130, 293, 342, 368 КК за каментары пра неабходнасць аднаўлення пратэстаў, абразу Лукашэнкі, удзел у мірных пратэстах да 7,5 года калоніі;

Сяргей Захаранка, асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 367, 342, 369, 368, 179, 130, 361-4 за паклёп на Лукашэнку, абразу яго і іншых службовых асоб, перадачу дадзеных асобаў, датычных да задушэння пратэстаў, у інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», да чатырох гадоў калоніі;

Сяргей Мацюхевіч, асуджаны за выказванні ў сеціве пра магчымасць супраціву падаўленню пратэстаў да трох гадоў пазбаўлення волі;

Арцём Воўна, асуджаны паводле арт. 130, 179, 352 КК за перадачу дадзеных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у пратэсныя інтэрнэт-рэсурсы да васьмі гадоў калоніі;

Вадзім Васільеў, асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 342, 361, 361-1, 130, 293, 290-4 за пратэсную дзейнасць у якасці адміністратара тэлеграм-каналаў да васьмі гадоў калоніі;

Станіслаў Кузміцкі, асуджаны паводле арт. 293, 290-4, 361, 342 за пратэсную дзейнасць у якасці адміністратара Telegram-каналаў да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.