Марыю Калеснікаву хочуць змясціць у ШІЗА?
Адміністрацыя калоніі не пакідае ў спакоі Марыю Калеснікаву, пра гэта паведамляецца ў Instagram палітычнай зняволенай
Марыя Калеснікава паведаміла свайму адвакату, што найбліжэйшым часам, відаць, збярэцца камісія, якая будзе разглядаць нібыта дапушчаныя ёй «парушэнні».
Паводле дзіўнага супадзення, «парушэнні» здараліся тры дні запар: 9, 10 і 11 лістапада. І па кожным факце камісія можа накласці спагнанне — пазбаўленне чарговага спаткання, перадачы, аж да змяшкання ў ШІЗА.
Нагадаем, Марыю раней неаднаразова пазбаўлялі спатканняў з бацькам, да яе не даходзіць вялікая частка лістоў, яе абмяжоўваюць па часе ў зносінах з адвакатам і яе парушаюць іншыя правы.
Нагадаем, Марыю Калеснікаву выкралі ў цэнтры Мінску больш за два гады таму — 7 верасня 2020 года. Улады паспрабавалі вытурыць яе з краіны, але Калеснікава парвала на мяжы свой пашпарт і адмовілася з’язджаць з Беларусі. Пазней яе судзілі і прызначылі 11 гадоў зняволення.
У Гомельскай жаночай калоніі Марыя Калеснікава працуе швачкай, ёй дазволена 15 хвілін у дзень чытаць і паўгадзіны — гуляць. Лісты да яе даходзяць дрэнна. У камеры 17 жанчын, але мець зносіны з Марыяй, мяркуючы па ўсім, ім забаронена.