У Марыі Калеснікавай за кратамі застаецца толькі 15 хвілін часу на чытанне
Палітзняволеную Марыю Калеснікаву трымаюць у няволі ў жахлівых умовах. Але яна не адчайваецца і нават у засценках падтрымлівае бацьку і сястру.
«17 крымінальніц і адна палітычная Маша з жоўтай нашыўкай на вопратцы». Пра тое, як жыве за кратамі Марыя Калеснікава, распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Алена Макарава.
— Марыя Калеснікава — флейтыстка, але працуе швачкай у Гомельскай турме. Пазменна, па восем гадзін. Астатні час — палітвучоба і іншае выяданне мазгоў. На чытанне ў суткі — пятнаццаць хвілін. Паўгадзіны на шпацыр. У камеры 18 чалавек — двухпавярховыя нары, на іх спяць 17 крымінальніц і адна палітычная Маша з жоўтай нашыўкай на вопратцы. Сукамерніцы яе цураюцца. Яна — той самы грэх, ад якога трэба трымацца як мага далей.
У кожнай камеры — па адной «палітычнай злачынцы», ім забаронена мець зносіны паміж сабой нават на прагулцы.
Пасылкі можна атрымліваць 4 разы на год па 50 кілаграмаў. Іх ёй прывозіць тата, але яго яна не бачыць. Спатканні з татам — раз на тры месяцы па гадзіне — праз шкло. 10 хвілін у тыдзень можна гаварыць з ім, але калі прагучыць нешта, што ахоўніку, які падслухоўвае, будзе недаспадобы, — размова перарываецца.
Сябры спрабавалі перадаць ёй дзіцячую цацку-флейту, Марыі яе паказалі, але не выдалі. Яна прасіла ноты. Двойчы ўдалося пераслаць іх, перапісаныя ад рукі, ва ўнутранай частцы ліста. У апошні час лісты ад сяброў да Машы не даходзяць.
І ўявіце сабе, Маша не адчайваецца. Яна поўніцца ўнутранай сілай і з засценкаў падтрымлівае бацьку і сястру. Як падтрымлівае, чым? Любоўю і нязломнай усмешкай. У ёй такі стрыжнь, што яна і ў няволі адчувае сябе свабоднай.