Сілавікі прыйшлі па чальцоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Затрыманы яе лідар Мікалай Казлоў, імаверна — і некаторыя іншыя чальцы партыі, паведаміў у Фэйсбук былы старшыня партыі Анатоль Лябедзька.
![295681448_422959076517282_6145920449077267724_n.jpg 295681448_422959076517282_6145920449077267724_n.jpg](/img/v1/images/295681448_422959076517282_6145920449077267724_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Апрычнікі абралі Дзень прыняцця Дэкларацыі аб Незалежнасці для чарговых зачыстак. Затрыманы Мікола Казлоў лідар АГП. Пагрукаліся і да іншых чальцоў партыі. Наступ на апошнюю арганізаваную выспу супраціву пачаты», — заявіў Лябедзька.
Раней Мікалай Казлоў быў асуджаны на тры месяцы арышту па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за «разгалошванне даных» па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. Ён некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК. Адбыўшы свой тэрмін, ён выйшаў на волю 26 сакавіка гэтага года.
Казлоў быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.
![Мікалай Казлоў распавёў пра сваё зняволенне Мікалай Казлоў: «Усе тры месяцы я правёў у адзіночнай камеры»](/img/v1/images/kazlo_.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)