Палітзняволены Мікалай Казлоў адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю
Праваабаронцы паведамляюць, што палітвязень Мікалай Казлоў выйшаў на волю пасля адбыцця тэрміну.
![Мікалай Казлоў. Фота: Аксана Крышчановіч Мікалай Казлоў. Фота: Аксана Крышчановіч](/img/v1/images/kazlou_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікалай Казлоў. Фота: Аксана Крышчановіч
Мікалай Казлоў — старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, быў асуджаны на тры месяцы арышту па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за «разгалошванне даных» па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады.
Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК — за гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.
Казлоў быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.