За кратамі Аляксандр Фядута перахварэў на пнеўманію

Аляксандр Фядута, вядомы публіцыст і палітвязень, апошнім часам перастаў атрымліваць лісты ад сяброў. Ужо больш за месяц да яго даходзіць толькі карэспандэнцыя ад жонкі.

fjaduta.jpg

«Перадала днямі яму перадачу, а ў аўторак яго наведала адвакат,распавяла «Народнай Волі»Марына Шыбко, жонка Аляксандра Фядуты. — Ён перанёс пнеўманію, калолі яму антыбіётыкі. Адразу пра гэта не напісаў, бо дрэнна сябе адчуваў і арытмія была. Кажа: ні сядзець, ні ляжаць не мог. Як я зразумела, двойчы на дзень яму рабілі ўколы ў камеры.
Настрой у яго цяпер крыху лепшы. Бо калі хварэў, то ўвогуле не мог спаць — задыхаўся. Можа, гэта быў і каронавірус, не ведаю дакладна. Дзе там можна было падхапіць тую пнеўманію?..
Іншых навін няма. Не вядома, калі з матэрыяламі справы пачне знаёміцца. Між іншым, 11 красавіка будзе год, як яго затрымалі!»