Праваабаронцы прызналі палітвязнем лідара АГП Мікалая Казлова

Ён адбывае трохмесячны арышт па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса — за разгалошванне даных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады.


Казлова як чальца рады выклікалі на допыты ў Следчы камітэт, дзе ён некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні. Потым палітык расказваў журналістам, як адбываліся гэтыя допыты, перадае Еўрарадыё.

У жніўні гэтага года Казлова прысудзілі да трох месяцаў арышту па артыкуле 407 КК («разгалошванне дадзеных папярэдняга следства»). Ён будзе адбываць трохмесячны арышт у Баранавічах, у СІЗА №6. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ён ужо знаходзіцца там.

Пад заявай у падтрымку Казлова падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», Прававая ініцыятыва, Lawtrend, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: