Лідара АГП асудзілі да трох месяцаў арышту
Лідара АГП Мікалая Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне даных следства па справе Каардынацыйнай рады
![photo_2021_08_06_10_10_22.jpg photo_2021_08_06_10_10_22.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_06_10_10_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікалая Казлова прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалошванне даных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.
Раней Казлоў некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.
Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітыку максімальна строгае пакаранне па гэтым крымінальным артыкуле.