Для лідара АГП Мікалая Казлова дзяржабвінаваўца запрасіў 3 месяцы арышту
У судзе Ленінскага раёну Мінска працягваецца закрыты суд над лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябрам Каардынацыйнай рады Мікалаем Казловым.
![80fa6806_4fd1_4a8a_8e7e_a37d790155af_cx28_cy10_cw27_w1023_r1_s.webp 80fa6806_4fd1_4a8a_8e7e_a37d790155af_cx28_cy10_cw27_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/80fa6806_4fd1_4a8a_8e7e_a37d790155af_cx28_cy10_cw27_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палітыка
абвінавачваюць у выдаванні звестак дазнання. Яму пагражае штраф ці да трох
месяцаў арышту, распавядае «Свабода».
Працэс зрабілі
закрытым, а ўсе хадайніцтвы абвінавачанага адхілілі, у тым ліку пра адвод
суддзі Таццяны Шоцік. Закрытасць пасяджэння суддзя растлумачыла тым, што
«ў матэрыялах крымінальнай справы ёсць звесткі папярэдняга следзтва, якія не
падлягаюць выдаванню».
Як паведаміла
прэсавая служба АГП, агалошанне прысуду прызначанае на 10-ю раніцы 6 жніўня.
Пракурор папрасіў максімальны тэрмін паводле арт. 407 Крымінальнага кодэксу —
тры месяцы арышту.
Крымінальную
справу супраць Мікалая Казлова завялі сёлета ў сакавіку. Раней ён некалькі
разоў адмаўляўся даваць падпіску аб невыдаванні пасля допытаў у Следчым
камітэце ў крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады.
У пракуратуры
Мінскай вобласці адзначылі, што следчы папярэджваў Мікалая Казлова аб
недапушчальнасці выдавання звестак папярэдняга следзтва і надыходзе за гэта
крымінальнай адказнасці.